Нарадзіліся патрыёты! У Лідзе павіншавалі нованароджаных, якія з'явіліся на свет напярэдадні Дня Незалежнасці (фота)

02 Июля 2018 836

13Акцыю “Падары нованароджанаму вышыванку” у Лідскім радзільным доме па традыцыі правёў раённы камітэт ГА “БРСМ” Стараннямі лідараў моладзевай арганізацыі першы гардэроб сямі беларусаў, народжаных напярэдадні галоўнага свята краіны, папоўніўся адзеннем, упрыгожаным нацыянальным орнаментэм.

– Такім чынам, мы віншуем маладых мам, дорым распашонкі, а таксама кубкі з нацыянальнымі ўзорамі – знакамі шчасця, дабра, здароўя, сямейнага дабрабыту, – распавяла другі сакратар Лідскага раённага камітэта грамадскага аб'яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Святлана Бабашэнкава. –1-га і 2-га ліпеня шэрагі лідчан папоўніліся сям’ю выдатнымі дзеткамі: шасцю дзяўчынкамі і адным хлопчыкам. Іх нараджэнне напярэдадні Дня Незалежнасці вельмі сімвалічна. Мы ўпэўненыя, што яны вырастуць сапраўднымі патрыётамі.

Кубкі з беларускім арнаментам маладым мамам падарыла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Лідскага райвыканкама Ганна Кенць.

Для мам такая ўвага – прыемная нечаканасць. Мама адзінага сярод дзяўчынак хлопчыка – Ірэна Зубовіч, перш за ўсё падзякавала ўсяму медыцынскаму персаналу.

– Вялікі дзякуй усім за тое, што дапамаглі з’явіцца на свет майму шчасцю, майму сыночку, майму першынцу. Усім такіх жадаю! – не хавае перажыванняў маладая мама. – Ад яго нараджэння я атрымала столькі станоўчых эмоцый, што, здавалася, больш ужо немагчыма! Але тут такое – падарункі. Гэта вельмі прыемна.

7

А вось лідчанка Кацярына Амбражук выбух эмоцый ад нараджэння дзіцятка перажывае ўжо ў другі раз: у маладой мамы ёсць сынок, а цяпер нарадзілася доўгачаканая дачушка.

12

– Дзень Незалежнасці і без таго падахвочвае пачуццё неверагоднага гонару за краіну, за народ, а тут яшчэ і акцыя з падарункамі, упрыгожанымі беларускай нацыянальнай сімволікай, – распавяла маладая мама. – З першых дзён нараджэння ў гісторыі жыцця маёй малой з'явіўся такі цікавы факт. Хацелася б, каб усё яе жыццё было напоўнена прыемнымі момантамі. Можа, і ня сціпла, але заўтрашні салют у гонар Дня незалежнасці буду расцэньваць як віншаванні ў гонар маёй дачкі (смяецца).

3

4

5

6

911

8

10

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться