Незвычайныя экспанаты знаходзяцца ў музеі Беліцкай школы
25 Февраля 2023
1304
– Шматлікія рарытэты, што захоўваюцца ў музеі, сапраўдны скарб, які быў сабраны вучнямі, настаўнікамі і жыхарамі нашага аграгарадка, – расказвае кіраўнік музея Часлава Валюк. – Сярод іх нямала рэдкіх: дарэвалюцыйныя касцельныя ды царкоўныя выпіскі, кнігі, дакументы, старадаўнія манеты і купюры, прылады сялянскай працы, асабістыя рэчы.
– Як вы лічыце, што за прадмет я трымаю у руках? – запытала ў мяне настаўніца.
Я разгубілася ў сваіх здагадках... «Графін без дна? Навошта ён быў патрэбны?»
У школьным гісторыка-этнаграфічным музеі працуе шэсць пастаянных экспазіцый. Адна з іх прысвечана сялянскаму побыту. Таксама багата прадстаўлена тэма апрацоўкі льну. Некаторыя экспанаты нават паўтараюцца, таму захоўваюцца ў асобным сховішчы. А яшчэ ў музеі сабраны звесткі пра гісторыю аграгарадка, выпускнікоў Беліцкай школы.
Гістарычны матэрыял не толькі беражліва захоўваецца – хлопчыкі і дзяўчынкі карыстаюцца ім пры напісанні навуковых даследаванняў. Аб тым, што вучні робяць гэта ўмела, гавораць шматлікія ўзнагароды: Беліцкая сярэдняя школа – неаднаразовы прызёр конкурсаў не толькі раённага, але і рэспубліканскага ўзроўню.
Трэба сказаць, што дзякуючы ініцыятыве вучняў і настаўнікаў экспанаты гісторыка-этнаграфічнага музея папаўняюцца па цяперашні час. Адна з апошніх «навінак» – аблігацыя вартасцю ў 10 рублёў. Дзяржаўная пазыка развіцця народнай гаспадаркі СССР, датаваная 1953 годам, папоўніла экспазіцыю музея пару гадоў таму. Яе перадала ў фонд музея дырэктар школы Наталля Ясюлевіч.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.