Статьи автора

Александр Мацулевич
Александр Мацулевич
Корректор
Фото: Люстэрка душы і скарбніца гумару
14 Апреля 2023 964
У рамках чарговага пасяджэння літаб’яднання “Суквецце” ў Лідскай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя дэбютнай кнігі лідскай паэткі Ганны Гайдукевіч “З душой і жартам”. Гэтая кніга – люстэрка багатай і чулай душы паэткі, а таксама скарбніца гумару і жыццёвай мудрасці. Выхад яе стаў прыемнай нечаканасцю для літаратараў Лідчыны, улічваючы, што Ганна Іванаўна прыйшла ў паэзію параўнальна нядаўна. Але прыйшла як чалавек з багатым жыццёвым вопытам, якому ёсць што сказаць свайму чытачу.
Фото: Свята музыкі і паэзіі адбылося на днях у малой зале Палаца культуры горада Ліды
31 Марта 2023 998
Сапраўднае свята музыкі і паэзіі адбылося на днях у малой зале Палаца культуры горада Ліды: тут прайшла тэматычная праграма “Творчасці чароўныя ніці нас з’ядналі ў дружную сям’ю”, прысвечаная 15-гадоваму юбілею народнай арт-студыі прозы і паэзіі “МузАльянс”, якая аб’яднала лідскіх паэтаў, выканаўцаў песень, кампазітараў і аранжыроўшчыкаў, і Сусветнаму дню паэзіі.
Фото: Выйшла першая кніга лідскай паэткі Святланы Мельнікавай-Піваваравай
25 Марта 2023 759
У лютым бягучага года ў гродзенскім выдавецтве “ЮрСаПрынт” выйшла першая кніга вядомай далёка за межамі Лідчыны паэткі Святланы Мельнікавай-Піваваравай “Люблю… Как много и как мало”. У яе ўвайшлі вершы, напісаныя ў асноўным з 2017 года па цяперашні час. Прэзентацыя кнігі адбылася ў мінулую суботу, напярэдадні Сусветнага дня паэзіі, у магазіне “Кніжны свет” у рамках літаратурнай гасцёўні “Выход в свет”, дзейнасць якой нядаўна аднавілася пасля трохгадовага перапынку.
Фото: Праваслаўная кніга – шлях да дабра і міру
21 Марта 2023 837
17 сакавіка ў епархіяльнай бібліятэцы пры Свята-Міхайлаўскім кафедральным саборы г. Ліды, якая дзейнічае пры філіяле «Лідская гарадская бібліятэка №4», распачаў сваю працу выставачны праект «Праваслаўная кніга – шлях да дабра і міру».
Фото: Узыходжанне на гітарны Алімп
09 Марта 2023 1041
На днях у Лідскай дзіцячай музычнай школе мастацтваў панавала святочная атмасфера, якая была зараджана энергетыкай юных гітарыстаў і жывой гітарнай музыкі. Падтрымаць выканаўцаў прыйшлі ў актавую залу іх настаўнікі, бацькі, дзядулі і бабулі. На базе музычнай школы праходзіў IV адкрыты конкурс выканаўцаў на класічнай гітары “Гітарны Алімп-2023”.