Паведамленне аб зарэгістраваных кандыдатах у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Навагрудскай выбарчай акрузе №57

13 Августа 2016 795

11 жніўня 2016 года акруговай выбарчай камісіяй Навагрудскай выбарчай акругі зарэгістраваны:

Антонаў Валерый Анатольевіч, нарадзіўся 31 жніўня 1982 года, інжынер аддзела збыту рэіянальнага прадстаўніцтва ў г. Гродне закрытага акцыянернага таварыства «Белцепламашбуд», жыве ў г. Лунінцы Брэсцкай вобласці, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі, сума гадавога даходу за 2015 год – 185978037 бел. руб., ва ўласнасці мае 1/6 долю кватэры ў Літоўскай Рэспубліцы, зямельны ўчастак плошчай 0,0782 га ў Капцёўскім с/с Гродзенскага раёна, зямельны ўчастак плошчай 0,0792 га ў Адэльскім с/с Гродзенскага раёна, 1/2 долю гаража плошчай 24 м2 у г. Лунінцы.

Казец Кацярына Іванаўна, нарадзілася 7 жніўня 1981 года, галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай службы занятасці ўпраўлення па працы, занятасці i сацыяльнай абароне Навагрудскага райвыканкама, жыве ў г. Навагрудку Гродзенскай вобласці, член Камуністычнай партыі Беларусі, сума гадавога даходу за 2015 год – 83030460 бел. руб., ва ўласнасці мае 1/2 долі ў кватэры плошчай 30,3 м2 .

Круцікаў Уладзімір Уладзіміравіч, нарадзіўся 9 мая 1959 года, майстар энергамеханічнага аддзела аўтазборачнай вытворчасці “Нёман” адкрытага акцыянернага таварыства “Mінскі завод колавых цягачоў», жыве ў г. Лідзе Гродзенскай вобласці, сябра партыі БНФ, сума гадавога даходу за 2015 год – 43892100 бел. руб., уласнасці не мае.

Папко Вольга Мікалаеўна, нарадзілася 24 ліпеня 1976 года, дырэктар установы «Музей «Замкавы комплекс «Мір», жыве ў в. Тэльмы-1 Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, беспартыйная, сума гадавога даходу за 2015 год – 159319027 бел. руб., ва ўласнасці мае аўтамабіль “Сузукі- Алта”, 2009 года выпуску. 

(Сообщение для опубликования в “Лідскай газеце” предоставили окружные избирательные комиссии.)

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться