Ср09272017

У Дзень горада ў Лідзе вырас Горад майстроў (фота)

26Ні адно свята горада ў Лідзе не абыходзіцца без горада майстроў, у які збіраюцца рамеснікі, майстры, мастакі, музыкі, – усе, каго Бог адарыў талентам і залатымі рукамі. Вось толькі сёлета рамесны куток пераўзышоў усе межы і яго варта было б назваць сапраўдным горадам! Парадка ста рамеснікаў з усіх куткоў Беларусі выцягнуліся ў доўгі рамесны рад – ад кінатэатра “Юбілейны” па вул. Ленінскай да аднайменнага магазіна па вул. Савецкай. Каб абысці яго не хапала гадзіны (а то і двух).

Былі тут ганчары і кавалі, бандары і лыжачнікі, майстры лозапляцення і саломапляцення, вышывальшчыцы і вязальшчыцы, ювеліры і мылавары, мастакі і музыкі... Майстры ў самых розных тэхніках: хэнд-мэйд і мяккая цацка, жывапіс, роспіс па дрэве і разьба па дрэве, валянне з шэрсці і інш.

На піку папулярнасці, асабліва сярод малодшай часткі гасцей свята, была кральчыха з пароды рэксаў Жазэфіна (якая не так даўно з’яўлялася адной з гераіняў артыкула ў “Лідскай газеце” і гаспадаром якой з’яўляецца майстар тонкай работы лідчанін Ігар Філатаў, што вырабляе жаночыя ўпрыгажэнні з рознакаляровага шкла) і вадзяныя мініяцюрныя чарапашкі. Сярод дарослых немалым попытам карысталіся шарсцяныя вырабы і прылады для бані, шматлікія сувеніры, вышыванкі і ганчарскія вырабы. Майстры з Гомеля прывезлі ў Ліду посуд: кубкі, міскі, гарлачы... Пакупнікі бралі іх у рукі і дзівіліся неверагоднай лёгкасці, міжволі задаючыся пытаннем, з чаго яны: з дрэва ці гліны? Аказваецца, з гліны, абпаленай ў малацэ і мёдзе. Можна ўявіць, які смачны будзе чай з такіх кубкаў. Швачка з Ліды Таццяна Грыцук прадставіла цэлую калекцыю ўласнаручна пашытага адзення з ільну. Да нядаўняй пары яна проста шыла. А потым вырашыла паспрабаваць лён. І ён ёйтак спадабаўся, штожанчына пад натхненнем стварыла вельмі прыгожыя рэчы. Няма сумненняў, што яе льняныя сукенкі, рубашкі, сарочкі, сумачкі прыйдуцца да спадобы кожнаму. “Лёгкія, утульныя, камфортыня, зносу ім няма”, – нахвальвала Таццяна.

24

28

Лідчанка Лілія Міснік доўга выбірала драўляныя лыжкі... “Карыстаюся імі заўсёды – яны экалагічныя, зручныя і з’яўляюцца сапраўдным упрыгажэннем кухні, – падзялілася яна”. Марына Пятроўна Галецкая набыла дзве пары наскоў з шэрсці... “Хутка зіма, у іх цёпла і ўтульна пасядзець перад тэлевізарам, пачытаць кнігу”, – казала яна. Навучэнкі Таццяна і Наталля набылі сувеніры – магніцікі “Лідбір”з гліны ў выглядзе кубкаў з шапкай пены – на памяць аб наведванні фестывалю.

26

Адметнымі рысамі сёлетняга горада майстроў сталі не толькі яго памеры, але і яшчэ два факты: па-першае,тут было чаму здзіўляцца. Ну хаця б кававаным шпорам або сродкам (маслам,бальзамам, воскам) для барады. Па-другое, горад майстроў немагчыма было пакінуць з пустымі рукамі.

1

1

1

1

1

1

1

1415

13

208

10

10

10

10

10

10

10

10

10

10

10

10

10

10

10

10

В Лиде начались праздничные мероприятия в рамках Дня города и фестиваля LIDBEER (фото)

У рамках Дня горада і фестывалю LIDBEER у Лідзе праходзяць выставаы, спектаклі, канцэрты (фота)

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

 

Наши блоги: 

Из личного блокнота

petrul
Блог Людмилы Петрулевич

Открытый микрофон

pin
Блог Жанны Пиневской

Строчки без точки

rus
Блог Виктории Русилевич

Между делом

kudr
Блог Татьяны Кудряшовой

Житейский перекресток

Каральчук
Блог Татьяны Каральчук