Ліда на старых выявах. Замак у 1920-1930 гадах. Працяг (фота)

19 Апреля 2013 2771

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 г., Беларусь была падзелена на дзве часткі, горад Ліда адышоў да Польшчы. За часы ваеннага ліхалецця жылы фонд горада прыйшоў у заняпад, шмат дамоў было разбурана. Напрыклад, падчас так званай «Бітвы на Нёмне» ў 1920 г. баі ў межах горада ішлі нават з выкарыстаннем артылерыі.

У Лiдскiм замку працавалі польскiя рэстаўратары, яны крыху паднавiлi ягоныя муры. Яшчэ да пачатку работ былі абсталяваны цір, дзіцячыя горкі, драўляныя слупы асвятлення і ўсе іншыя пабудовы. Былі злучаны каменнай агароджай заходняя i паўднёвая сцены, часткова заложаны разбураны паўднёва-ўсходнi кут i замураваныя бакавыя ўваходы. Кіраваў працамі архітэктар Теадор Буршэ, які раней пабудаваў у горадзе дом «на чатыры сям'і» (двухпавярховы дом за сучасным басейнам), які і зараз прыемна ўражвае сваім выглядам.

Улетку ў замку часта спыняўся вандроўны цырк альбо звярынец, ладзіліся розныя спартыўныя і культурныя мерапрыемствы, а зiмой пасярэдзiне двара ставiлi ёлку i залiвалi каток.

Каля замка Гедзiмiна.

Лидский замок

Галоўны ўваход у замак, 1925 г.

Лидский замок

Паўночная сцяна замка.

Лидский замок

Відарысы горада з муроў замка.

Лидский замок

Лидский замок

На лядовым катку ў замку, 1930-я гг.

Лидский замок

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться