Не горш за Мароза. Як лідчане дэкаравалі вокны сваіх кватэр (фота)

24 Декабря 2016 2652

Далёка не снежаньскае, а па-восеньску даждлівае, сырое і слотнае надвор’е зусім не спрыяе пераднавагодняму настрою, а толькі дае падставу хмурыцца і скардзіцца на несправядлівасць лёсу, адсутнасць усялякага духу Каляд… З гэтага стану незадаволенасці ёсць толькі два выйсці: працягваць сумаваць, згушчаючы фарбы, ці ж узяць ініцыятыву ў свае рукі. Што значыць – не чакаць цудаў і спрыяльных умоў, а стварыць настрой сабе і навакольным самастойна. Карэспандэнт «Лідскай газеты», да прыкладу, злавіў гэту святочную хвалю, калі ўбачыў, як некаторыя лідчане дэкаравалі вокны сваіх кватэр. Зімовыя сюжэты настолькі разнастайныя, што не захапіцца імі проста немагчыма.

Больш астатніх уразілі вокны однаго з дамоў па вуліцы Гастэлы. Аказалася, уся гэтая прыгажосць – справа рук 15-гадовага Яна і 9-гадовай Марыі Гебень. Брат і сястра так прыгожа і мудрагеліста ўпрыгожылі вокны сваёй кватэры, што Марозу павінна быць сорамна за адсутнасць характару.

– Рыхтавацца да святаў мы пачалі 2-3 тыдні назад. Насамрэч, ідэя належыць маме Але, аднак мы ёй актыўна дапамагалі: выразалі па трафарэце навагоднія і калядныя карцінкі, затым наклейвалі іх мыльным растворам на вокны, – расказваў юнак. – Скончанасць і зімовую натуральнасць карціне надалі ўзоры, намаляваныя зубной пастай. Праўда, гэта ўжо “справа рук” толькі мамы. Так, як гэта робіць яна, мы не ўмеем.

мороз

Ала хоць і адмовілася ад фатаграфіі ў газету, але распавяла, што прафесія ў яе далёка не творчая – жанчына працуе на Лідскай абутковай фабрыцы. А дэкор вокнаў не больш чым жаданне адысці ад штодзённасці, прагнаць нуду і стварыць святочную атмасферу. Бярыце прыклад!

мороз

мороз

мороз

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться