Горад на старых выявах. Установы Ліды (фота)

09 Сентября 2014 2877

Працягваем цыкл пад назвай “Горад на старых выявах” аўтара Леаніда Лаўрэша. У сённяшнім выпуску – падборка, звязаная з установамі нашага горада.

Паліцыя. у пачатку сакавіка 1832 г. у дадатак да павятовай у Лідзе была арганізавана і гарадская паліцыя. З канца ХІХ ст. паліцэйская ўправа месцілася па вуліцы Віленскай, каля перакрыжавання з Паліцэйскім завулкам. Януш Сегень пісаў, што “паліцэйская ўправа размяшчалася ў доме Камянецкага, акурат насупраць аптэкі, гэта быў таксама будынак двухпавярховы, вялікі, мураваны”. У 1920-30-я гг. паліцыя знаходзілася там жа, дзе зараз месціцца міліцыя. 

01

Пошта. Паштовая станцыя ў Лідзе вядомая з часоў уладарання караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пошта месцілася ў спадчыннай сядзібе спадарыні Ёдкі па вуліцы Віленскай. Сядзіба была размешчана там, дзе ў 1939 г. знаходзіўся кінатэатр «Эра». У 1842 годзе сядзіба была знішчана пажарам, пошта была перанесена на ўчастак Камянецкага, па вуліцы Віленскай, паміж завулкамі Паштовым і Камерцыйным. Тут былі пабудаваныя канюшні, карэтны хлеў, памяшканне для фурманоў, паштальёнаў, тут жа быў пабудаваны мураваны будынак паштовай станцыі. 

022

У 1872 г. уздоўж паштовага тракту Вільня-Ліда-Наваградак-Мір была пабудавана тэлеграфная лінія, а ў Лідзе, на першым паверсе ў мураваным доме Камянецкага, была абсталявана тэлеграфная станцыя з двума апаратамі Морзе.

У выніку рэформы паштовай справы, якая была праведзена ў Расіі ў 1886 г., Лідская павятовая паштовая кантора і тэлеграф былі аб'яднаныя ў паштова-тэлеграфную кантору 4-га класа. Паштова-тэлеграфная кантора размяшчалася ў вялікім драўляным доме ў канцы вуліцы Віленскай. Дом быў пабудаваны Антоніем Малеўскім на атрыманую ад Віленскай паштовай акругі субсідыю з вяртаннем капіталу праз 12 гадоў. У гэтым доме пошта знаходзілася да 1938 г.

03

Верагодна, першая тэлефонная лінія ў горадзе была пракладзеная ў 1907 г. паміж лідскімі піўнымі заводамі Пупко і Папірмейстара.У сярэдзіне 1930-х гг. у Лідзе пачалі ўзводзіць новы будынак пошты па англійскім праекце, і ў 1938 годзе пошта горада перасялілася ў новы будынак па вуліцы Міцкевіча, дзе знаходзіцца і зараз.

Пажарная ахова. Як і ўсе ў асноўным драўляныя гарады з пячным ацяпленнем і шчыльнай забудовай, Ліда ў XIX – пачатку ХХ ст. часта гарэла. Але ў горадзе была толькі добраахвотная пажарная каманда, якая мела 4 помпы і 6 пажарных бочак. У 1930-х гадах было пабудавана пажарнае дэпо, у гэтым моцна перабудаваным будынку і да нашага часу знаходзiцца адзiн з пажарных аддзелаў горада (на сучаснай вуліцы 8-га Сакавіка).

04

Павятовае казначэйства. Узяў падрад на будаўнiцтва лiдскага казначэйства ўладальнік маёнтка Бальцэнікі граф Ваўжынец Путкамер, які ў той час быў маршалкам шляхты лідскага павета. Аднапавярховы цагляны атынкаваны будынак казначэйства стаяў насупраць уваходу ў Фарны касцёл.

06

07

05

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться