Камплект білетаў на «LIDBEER» за добры верш! Вызначыўся пераможца конкурса

22 Августа 2019 1307
“Лідская газета” сумесна з арганізатарамі фестывалю хмелю, соладу і вады правяла чарговы розыгрыш камлекта білетаў на гала-канцэрт “LIDBEER”.

На гэты раз літаратурнае заданне аказалася цяжэйшым за былое. І калі тыднем раней нашы чытачы даслалі каля трыццаці сваіх вершаў, то цяпер – толькі сем. Усе яны былі дапушчаны да розыгрышу.

Пераможцу вызначылі выпадкова – з дапамогай генератара лічбаў. У выніку пашанцавала Валянціну Круповічу. Вось яго верш:

На плошчы ў бронзе застыў Гедымін,
Ягонаю спадчынай Ліда багата.
Стаіць волат-замак з глыбокіх даўнін,
Руплівай рукою і працай узняты.

Рос горад… Прайшоў час вайны і крыві…
І мірнага неба над Лідаю шаты.
Гасцей на зямлі сваёй, княжа, прымі!
Хай гучна праходзіць у горадзе свята! 


Рэдакцыя “Лідскай газеты” ўжо павіншавала пераможцу і ў бліжэйшы час перадасць нашаму чытачу камплект білетаў на гала-канцэрт “LIDBEER”, які пройдзе ў нашым горадзе 7 верасня.
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться