Сяргей Фанасаў: Узнагарода дырэктара – гэта ў першую чаргу праца ўсёй каманды
15 Октября 2024
3833
Абодва прысвяцілі сістэме адукацыі не адзін дзясятак гадоў. Сяргей Анатольевіч, напрыклад, 8 гадоў быў настаўнікам інфарматыкі і ўжо 22 гады працуе дырэктарам школы. За гэты час разам з калектывам правёў вялікую работу па развіццю навучальнай установы і адукацыйнага працэсу ў ёй. Сёння ў сярэдняй школе №1 навучанне праходзяць амаль 900 хлопчыкаў і дзяўчынак. Многія з іх праслаўляюць родную школу, атрымліваючы перамогу ў конкурсах, спаборніцтвах і алімпіядах розных узроўняў.
– Узнагарода дырэктара – гэта ў першую чаргу праца ўсёй каманды, усіх настаўнікаў нашай школы. Ва ўстанове склаўся выдатны педагагічны калектыў, творчы, працаздольны. Нашы педагогі шмат працуюць над павышэннем якасці адукацыі. У мінулым навучальным годзе 19 працэнтаў вучняў скончылі год на «дзевяць» і «дзесяць», 91 працэнт – без «троек» і «чацвёрак». Гэта, канешне, добрыя лічбы. Школа №1 заўсёды з’яўлялася адным з лідэраў алімпіяднага руху: за тры апошнія гады сем навучэнцаў сталі пераможцамі рэспубліканскіх алімпіяд. Многія старшакласнікі займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю. Акрамя таго, надаем вялікую ўвагу грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню, краязнаўчай рабоце, валанцёрскаму руху, развіццю лідэрства навучэнцаў. І мне прыемна адзначыць, што кожны год нашы школьнікі з’яўляюцца пераможцамі ў намінацыі «Валанцёр года», «Лідэр года» на абласным і рэспубліканскім узроўнях, – у інтэрв’ю журналістам «ЛідаМедыяКампаніі» зазначыў Сяргей Фанасаў. – У Лідскім раёне працуюць вельмі кампетэнтныя кіраўнікі сярэдніх навучальных устаноў. І, вядома ж, гэта з’яўляецца дадатковым стымулам, імпульсам якаснай працы для кожнага дырэктара ўстановы адукацыі, і мяне ў тым ліку.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.