Работнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама атрымалі членскія білеты Беларускай партыі «Белая Русь»

24 Ноября 2025 3458

Цырымонію ўручэння правяла старшыня Лідскага раённага Савета дэпутатаў і адначасова старшыня Лідскага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Інэса Белуш. Звяртаючыся да прысутных, яна падкрэсліла важнасць адзінства і прыхільнасці да родных каштоўнасцей.

– Я ўдзячна за вашу аднадумнасць, – адзначыла Інэса Генадзьеўна. – Беларусь – гэта краіна з унікальнымі, адметнымі каштоўнасцямі. Калі мы страцім сваю самабытнасць, то знікне і тое, што робіць нас адметнымі: працавітасць, імкненне да міру, здольнасць знаходзіць паразуменне з рознымі людзьмі і выбіраць сяброў, зыходзячы з іх чалавечых якасцей, а не прыналежнасці. Менавіта таму я – за Беларусь. Беларуская партыя «Белая Русь» аб'яднала людзей, якія сваёй працай, пазіцыяй імкнуцца забяспечыць суверэнітэт нашай краіны. Хто, як не мы, павінны аб'ядноўваць грамадства, тлумачыць перавагу нашай сацыяльна-эканамічнай мадэлі развіцця краіны! Упэўнена, што калі мы будзем дэманстраваць такую адзінасць, то нас ніхто не зломіць.














Текст: Анжаліка ЗабродскаяАнжаліка Забродская
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться