У Бярозаўцы правілі бал «Прынямонцы»

29 Марта 2019 2490

Творчы вечар народнага ансамбля беларускай музыкі і песні “Прынямонцы” пад назвай “Паклон табе, мой родны кут”, прысвечаны 75-годдзю заснавання Гродзенскай вобласці, прайшоў у Бярозаўскай дзіцячай школе мастацтваў. 

У зале сабраліся сапраўдныя прыхільнікі роднага слова, якога багата гучала са сцэны. Прысутныя не толькі пачулі цудоўную музыку і беларускія песні, але і шмат чаго дазналіся пра ўвесь Гродзенскі край, родную Бярозаўку, вядомых людзей, а таксама мінутай маўчання ушанавалі памяць герояў Вялікай Айчанай вайны.

Спачатку крыху аб саміх “вінаватых” гэтай урачыстасці. "Прынямонцы" – народны ансамбль беларускай музыкі і песні, творчы калектыў настаўнікаў ДУА "Бярозаўская Дзіцячая школа мастацтваў". Створаны калектыў у 1981 годзе, званне "Народны" атрымаў у 2000 годзе. Прапагандуе беларускае музычнае мастацтва, адрозніваецца высокім выканальніцкім узроўнем, шмат гастралюе па Беларусі і за яе межамі, лаўрэат абласнога конкурсу "Зайграйце, музыкі!", удзельнік Рэспубліканскага тэлепраекта "Спявай душа", іншых розных музычных праектаў. Ансамбль неаднаразова ўзнагароджваўся пахвальнымі граматамі і дыпломамі. З канцэртамі выязджае за мяжу. У рэпертуары народная, эстрадная музыка і песні, якія заўсёды гучаць жывым гукам без аніякіх фанаграм. Тут можна пачуць такія інструменты, як баян, скрыпка, цымбалы, ударныя інструменты, ну і, вядома, цудоўныя галасы вакалістаў. Мастацкі кіраўнік -- дырэктар школы мастацтваў Веслава Іванаўна Сычэўская.

Тыя, хто завітаў гэтым вечарам у Бярозаўскую школу мастацтваў, маглі пачуць папуры на тэмы беларускіх і ваенных песняў, песні і музыку, напісаныя самімі удельнікамі ансамбля і яго кіраўніком, беларусскія народныя песні. Не раз у час канцэрта ногам мімаволі хацелася пусціцца ў скокі. Не засталіся ў баку і юныя навучэнцы школы мастацтваў. На сцэне выступалі Земфіра Ібрагімава, якая прачытала верш П. Панчанкі “Роднае слова”. Парадавала, што яшчэ жыве гэты жанр! Дарэчы, прачытаць верш так, каб на вочы навярнуліся слёзы, не кожны можа.

Выступіў таксама ансамбль скрыпачоў, юны аккардэаніст, лаўрэат міжнародных, абласных і рэгіянальных конкурсаў Аляксандр Ждан, падтрымалі калегаў “Крышталікі”, парадаваў сугучнасцю аркестр народных інструментаў дзіцячай школы мастацваў, які складаецца з дзяцей. Кіруе аркестрам дырэктар школы мастацтваў Веслава Іванаўна Сычэўская, яна ж – дырыжор. Гледзячы на выступленне, падумалася – вось дзе таленавіты чалавек! Уласныя песні, музыка, інструментальная апрацоўка, яшчэ і аркестр! Увогуле, калі глядзіш на дырыжора, заўсёды захапляешся, як адным узмахам рукі можно падпарадкаваць цэлы калектыў і заставіць гучаць, быццам по каманде, шэраг інструментаў. Цуд ды і толькі…

Канцэртная праграмма прайшла, як кажуць, на адным дыханні, і калі яна закончылася, людзі яшчэ доўга не расходзіліся, а дзяліліся ўражаннямі і дзякавалі кіраўніку установы за такі цудоўны вечар. Свае ўражанні мерапрыемствам выказала і загадчык сектара культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама Марыя Чаславаўна Дукі, якая адзначыла, что канцэрт быў вельмі прыгожы і, як кажуць – ад усяе душы! А як жа інакш? Несці роднае слова можна толькі з душою…














Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться