Из леса — со вкусом: рецепт творожных пирожков с черникой

27 Июля 2026 53
З лесам у мяне звязана нямала дзіцячых успамінаў. Маці і бабуля бралі з сабой, калі ехалі збіраць чарніцы. Маленькія гумавыя сапож­кі, касынка і паўлітровы слоік, які прывязвалі на талію вяроўкай. Не тое каб ад малых у лесе вялікая дапамога: больш ягад заўжды адпраўляецца ў рот, чым у слоік, передает sb.by.

Але разлік тут быў на іншае: каб дзеці з маленства вучыліся жыць у зго­дзе з прыродай і разумелі, што нічога не даецца задарма. Паралельна са зборам ягад старэйшыя расказвалі пра зёлкі, якія растуць у нашых лясах. Мы вучыліся распазнаваць лекавыя травы не толькі па знешнім выглядзе, але і па таму, як яны пахнуць.

Піск палескіх камароў, што кусалі нават праз вопратку і дзясяткамі віселі над вушамі, урэзаўся ў памяць назаўжды. Як і наказ: хочаш піражок — назбірай ягад.

Пухнатыя смажаныя пышкі з тварагу па бабуліным рэцэпце мы гатуем і цяпер. Сакрэт — у чарніцах, якія пырскаюць сокам, калі адкусваеш кавалачак цеста. Немагчыма з’есці піражок і не запэцкацца. Але ж яны такія смачныя, што нават плямы не псуюць настрой.

Вам спатрэбяцца:

- тварог — 200 г

- чарніцы — 100 г

- цукар — 2—3 ст. л.

- яйка — 1 шт.

- мука — 4—5 ст. л.

- алей.

Для цеста бяром пачак тварагу, яйка, муку і сталовую лыжку цукру. Добра вымешваем, яно павінна атрымацца эластычным, але не ліпнуць да рук. Раскатваем цеста на прысыпанай мукой паверхні і выразаем кружочкі (можна выкарыстаць для гэтага кубачак). Пасыпаем чарніцы цукрам і акуратна перамешваем. Кладзём палову чайнай лыжкі ягад на кожны кружок цеста і добра зашчыпваем, каб атрымаліся традыцыйныя прадаўгаватыя піражкі. Смажым у вялікай колькасці алею на сярэднім агні з усіх бакоў да залацістага колеру.
Текст: по материалам SB.BYпо материалам SB.BY
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться