За тры дні да вясны
25 Февраля 2023
1105
І ў прыродзе ўсё нагадвае пра гэта. Чытачы “Лідскай газеты” дасылаюць нам фотаздымкі з коцікамі на лазовых кустах (іх можна ўбачыць на беразе Нёмана) або з падснежнікамі на клумбах каля дамоў. Ды навошта далёка хадзіць – белымі бутончыкамі падснежнікі зацвілі проста пад рэдакцыяй! Прабіліся скрозь тоўшчу снегу. Праходзячы міма, мы таксама радуемся: «Вясна прыйшла ў “Лідскую газету”!»

Адчувайце вясну, выходзьце на вуліцы, едзьце ў лес, на бераг рэчкі – вясну вы знойдзеце там! І зірніце на каляндар: тры дні – і вясна!
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.