У Лідзе прайшло раённае свята «Каля замка на Купалу»

10 Июля 2021 3528

Сёння, 10 ліпеня, жыхары Лідскага рэгіёна і яго госці адзначылі Купалле – старажытнае народнае свята, звязанае з летнім сонцастаяннем, росквітам прыроды і прыходам летняй цеплыні.


Месцам правядзення раённага свята абрана адкрытая пляцоўка ля паўднёвай сцяны Лідскага замка. 


Тут працавалі выстаўкі, выязны гандаль, дзіцячыя забавы.

 


У 19 гадзін у рамках правядзення культурна-турыстычнага праекта «Замкавы гасцінец» мерапрыемства адкрыла фальклорна-абрадавае прадстаўленне «Каля замка на Купалу», падрыхтаванае Лідскім раённым цэнтрам культуры і народнай творчасці. 



Прайшлі конкурс дзявочай прыгажосці «Купалінка-2021», пляценне і пусканне вянкоў на ваду, пошук папараць-кветкі і, канешне ж, купальскае вогнішча.  



Прадстаўленне адзобілі канцэртныя нумары сталічных калектываў – фольк-бэнда «Неруш», заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь, фальклорнай групы «Купалінка», – а таксама артыстаў Лідчыны.










А ў 23 гадзіны свята прадоўжылася ў самім замку. Гледачоў чакала сапраўднае шоу с піратэхнічнымі і светавымі эфектамі. Канцэртную праграму, падрыхтаваную заслужаннай артысткай Рэспублікі Беларусь Ірынай Дарафеевай, дапоўняць выступленні груп «BYCITI», «LAS VEGAS», «PROвокация», Кірыла Арцёменкі, Ганны Благавай, DANCE-праект (г. Мінск).


Канцэрт-дыскатэка доўжыўся да 3 гадзін ночы.





Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться