Кніга месяца ў дзіцячай бібліятэцы
Хмялеўская, Н.В. Дэльфінчык Агу : казачная аповесць / Наталля Хмялеўская ; мастак Кірыл Задворны. – Мінск :Звязда, 2025. – 107, [4] с.
Аўтар: Наталля Хмялеўская
Мастак: Кірыл Задворны
Жанр: казачная аповесць
Выдавецтва: Звязда
Год выдання: 2025
Рэкамендацыйны ўзрост: 6+
Аб аўтары
Хмялеўская Наталля Валянцінаўна – празаік, паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Нарадзілася 5 кастрычніка ў 1967 годзе ў в.Мервіны Клецкага раёна Мінскай вобласці. Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Працавала ў Круглянскім і Горацкім райвыканкамах, у інспекцыі па падатках і зборах Горацкага раёна.
Член народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання “Роднае слова”. Аўтар паэтычнага зборніка “Любоў – крылатая істота” (2008), рамана “Иоланта” (2011), зборніка прозы “...Кранаючы неба рукамі” (2018). Друкавалася ў калектыўных зборніках “Друцкія зарніцы”, “Над родным краем жураўлі”, “Эхо нашей Победы”, “На крылах натхнення”, у часопісах “Маладосць”, “Першацвет”, у газетах “Літаратура і мастацтва”, “Зямля і людзі” і інш. Лаўрэат Міжнароднага літаратурнага конкурсу памяці Канстанціна Сіманава (2015).
Удзельніца абласнога конкурсу на лепшы літаратурны твор на тэму жыцця і дзейнасці Францыска Скарыны “Скарынавай душой узлашчанае слова” (2017), дыплом першай ступені ў намінацыі “Паэзія”, дыплом другой ступені ў намінацыі “Проза”.
На сённяшні дзень піша вершы і прозу на беларускай і рускай мовах. Працуе ў жанры дэтэктыўнай фантастыкі. Жыццёвае крэда паэткі – несці людзям любоў і чысціню. Паэтычны псеўданім – Лія Родная.
Аб кнізе
У кнізе змешчаны вясёлыя гісторыі з жыцця маленькага дэльфінчыка Агу і яго школьных сяброў Мікушы і Карпушы. Аповесць насычана пазнавальнай інфармацыяй аб жыцці марскіх млекакормячых, рыб і іншых жыхароў Атлантычнага акіяна і яго ўзбярэжжа, вучыць дабру і справядлівасці.
Дзе знайсці:
— філіял “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” (вул. Я.Купалы, 1);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №1” (вул. Катлярэўскага, 18);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №3” (вул.Фамічова, 6);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №4” (бульвар Князя Гедыміна, 5);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №5” (вул.Прытацкага, 12);
— філіял “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” (вул.Фурманава, 17);
— філіял “Бярозаўская гарадская бібліятэка” (г.Бярозаўка, вул.Карзюка, 15);
— філіял “Дзітвянская сельская бібліятэка”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка аг.Бердаўка”;
— філіял “Інтэграваная бібліятэка аг.Дворышча”.






