"Жаба ў каляіне, конь божы і варона загуменная". Знайшлі беларускія фразеалагізмы, якіх няма ў іншых мовах
21 Июня 2026
54
Ці ведаеце вы, што значыць «даць гарбуза»? Раней, калі да дзяўчыны сватаўся хлопец, замуж за якога яна не збіралася, гэтага жаніха частавалі гарбузом. Такі жэст азначаў тактоўнае «не». Традыцыя адышла ў мінулае, а вось выраз «даць гарбуза» часам выкарыстоўваюць і ў нашы дні. Увогуле, беларусы – народ з фантазіяй. Напрыклад, «акуні вадзіць» у нашай мове азначае драмаць седзячы, «абкласці чырвонымі сцяжкамі» – стварыць вельмі неспрыяльныя ўмовы для чыёй-небудзь жыццядзейнасці, а «пырснуць у сурвэтку» – стрымаць раптоўны смех. Дарэчы, апошні выраз вельмі блізкі да «смяяцца ў бараду».А як сказаць пра чалавека, які любіць паесці? У беларускай мове для гэтага ёсць цудоўнае акрэсленне: «плячысты на жывот». Не, гэта не значыць, што ў яго шырокія плечы, якія неяк звязаны са страўнікам. Гэта проста той выпадак, калі чалавек з’есць усё, што дрэнна ляжыць. Здараецца, што нейкага разяваку і гультая могуць назваць «варонай загуменнай». Не проста варонай, а менавіта той, што за гумном сядзіць і нічога карыснага не робіць.
Абыходзьце бокам тых, хто жадае вам шчасця «з жабіны прыгаршчы», бо ў жабы прыгаршчы – ну зусім маленькія. А калі вас часам назвалі «канём божым», то можна і пакрыўдзіцца. Таму што гэтым эўфемізмам на зываюць... асла. Чаму? Паводле Евангелля, менавіта на асле Ісус Хрыстос уехаў ў Іерусалім. А вось выраз «жаба ў каляіне» – гэта класіка ад Крапівы. У аднайменнай байцы жаба села ў каляіну і вырашыла, што можа спыніць воз. І чым скончылася? Правільна: «Тут колам – хрась! I кроў і гразь…». Так кажуць пра нікчэмнасць, якая лезе туды, куды не трэба.
Асобная тэма – як нашы продкі ставіліся да сыходу з жыцця. Тут без гумару не абышлося. Калі хтосьці памёр, маглі сказаць, што «адправіўся ў вырай». Уяўляеце карціну? А вось яшчэ адзін прыклад – «збірацца замуж за Пясоцкага». Сэнс здагадацца няцяжка: чалавек рыхтуецца да сустрэчы з пяском – тым самым, якім засыпаюць магілу. Іронія і чорны гумар у чыстым выглядзе. Быў яшчэ варыянт суровага дэпартавання: «адправіць у Магілёўскую губерню». Не, гэта не пра пераезд на ўсход краіны. Тут ігра слоў: «Магілёўская» – гэта ж выдатная асацыяцыя са словам «магіла». Так што «паехаць у Магілёўскую губерню» – гэта не турыстычны маршрут
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.







