Статьи автора

Александр Мацулевич
Александр Мацулевич
Корректор
Фото: Клуб сярэднявечнага мадэлявання “Dies Magna” змяніў свой фармат
20 Февраля 2023 1079
Строі, стравы, танцы, песні, гульні з далёкага сярэднявечча – усё гэта было прадэманстравана на днях у выставачнай зале Лідскага замка, дзе адбылося адкрытае пася-джэнне даўно знаёмага лідчанам клуба рыцарскіх мастацтваў і сярэднявечнага мадэлявання “Dies Magna” ў новым фармаце. У якім – даведаўся карэспандэнт “ЛідаМедыяКампаніі”, які таксама прысутнічаў на мерапрыемстве.
Фото: У Доме Таўлая адкрылася выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло
02 Февраля 2023 1750
У мінулым 2022 годзе ў Доме Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея дзейнічала выстава, прымеркаваная да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. А ў надышоўшым 2023 годзе Янка Купала, вобразна кажучы, перадаў свае паўнамоцтвы паэтцы-юбіляршы гэтага года – Канстанцыі Буйло, і ў Доме Таўлая днямі адкрылася выстава да 130-годдзя з дня яе нараджэння (а нарадзілася яна 14 студзеня 1893 года) “Песня даўжынёю ў жыццё”.
Фото: Людміла Краснадубская: «Дзякую лёсу  за тое, што нарадзілася і жыву  ў Беларусі»
09 Января 2023 939
19 снежня адзначыла свой юбілей адна з самых актыўных удзельніц літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты” Людміла Мікалаеўна КРАСНАДУБСКАЯ. Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, гэтая жанчына вядзе актыўны лад жыцця, піша вершы і песні, шмат дзе выступае, удзельнічае ў творчых конкурсах. “На пенсіі жыццё толькі пачынаецца”, – упэўнена юбілярша.
Фото: У Доміку Таўлая адкрылася выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Дзмітрыя Федчанкі
23 Декабря 2022 1611
Працягваецца эстафета дабра і творчасці ў Доме Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея. Нагадаем нашым чытачам пра тое, што ў рамках інклюзіўнага праекта Дома Таўлая “Перадай дабро па крузе” людзі з абмежаванымі магчымасцямі дэманструюць гасцям дома-музея свае таленты, запальваюць у іх сэрцах агеньчыкі дабрыні і творчасці,  што  асабліва  важна  для  тых наведвальнікаў, якія, як і ўдзельнікі праекта, маюць інваліднасць. Супрацоўнікі Дома Таўлая, а таксама работнікі і карыстальнікі паслуг аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў горада Ліды і горада Бярозаўкі дзякуючы гэтаму праекту, які рэалізоўваецца вось ужо два гады, пасябравалі паміж сабой. Увесь гэты час Дом паэта Валянціна Таўлая з’яўляецца пляцоўкай не толькі для паэтаў і для дзяцей вайны,  але і для людзей з абмежаванымі магчымасцямі (сярод якіх, дарэчы, ёсць паэты). З апошнімі тут таксама праводзяцца разнастайныя сустрэчы: арганізоўваюцца выставы іх работ, чытанне і абмеркаванне іх твораў, якія раскрываюць багаты ўнутраны свет гэтых людзей і даказваюць, што іх  фантазія і здольнасці  не  абмежаваны  станам  здароўя.
Фото: Падведзены вынікі V адкрытага рэгіянальнага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай. «Навагоднія казкі, дзённік гімназісткі, птушыны алфавіт…»
22 Декабря 2022 1677
Гучалі вершы для дзяцей, уручаліся дыпломы і Падзячныя лісты, прэзентаваліся кнігі, іграў акардэон… На днях у канферэнц-зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы адбыліся ўрачыстае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў V адкрытага рэгіянальнага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям”.