Каб множыць добрый настрой…

29 Декабря 2017 1492

Па многафункцыянальнай капіравальнай машыне старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Аляксандр Кадлубай і сакратар арганізацыі Любоў Прадка падаравалі напярэдадні Новага года аддзяленням педыятрыі і тэрапіі Цэнтральнай раённай бальніцы.

– Гэта не медыцынскае абсталяванне, а аргтэхніка, між тым яна таксама неабходна медыцынскаму персаналу для працы, – адзначыў Аляксандр Віктаравіч. – Таксама мы набылі асвятляльныя прыборы для педыятараў, каб агляды дзяцей былі яшчэ больш якаснымі.

Лідар раённай арганізацыі «Белая Русь» адзначыў таксама, што ў Лідскай ЦРБ вельмі актыўная пярвічка, таму супрацоўніцтва будзе працягвацца і толькі мацнець.

Напярэдадні Новага года Дзед Мароз мясцовай «Белай Русі» адзначыўся ў дзесятках акцыях, радаваць сваёй увагай ён будзе і пасля свята. Акрамя дзяцей, падарункамі заахвочваюцца актывісты арганізацыі з медыцынскай сферы, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, адукацыі і іншых. Сёння ў шэрагах раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» налічваецца больш за тысячу людзей.

1

1

1

1

1

1

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться