У Лідскім раёне створаны музей сям’і (фота)

29 Декабря 2017 2099

Музей сям’і створаны на базе Бердаўскага культурна-дасугавага цэнтра. На ўрачыстым адкрыцціі, якое адбылося 28 снежня, прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Віктар Пранюк, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Рабец, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Святлана Івуць. Сведкамі немалаважнай для раёна падзеі сталі кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў Лідчыны, якія ўваходзяць ў раённы каардынацыйны Савет палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, жыхары і ўраджэнцы аграгарадка Бердаўка. У якасці гаспадароў мерапрыемства былі ўдзельнікі народнага сямейнага ансамбля Парфенчыкаў.

Ідэя стварэння ў раёне музея сям’і належыць раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”. Яе падтрымалі ў райвыканкаме. І не толькі падтрымалі. Была праведзена вялікая работа, каб ідэя была рэалізавана на практыцы.

Не засталіся ў баку ад гэтай добрай справы і спонсары. Дырэктар прыватнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства Віталь Міхаловіч вырабіў спецыяльна для музея мэблю. Словы падзякі і прызнання таксама заслугоўваюць Віктар Сухойда, Юрый Гурэнда, Юрый Раманцэвіч, Ігар Рышкевіч.

Музей размясціўся ў двух пакоях культурна-дасугавага цэнтра, і адпаведна яго экспазіцыі дзеляцца на дзве часткі. Адна расказвае пра творчасць сямейнага ансамбля Парфенчыкаў. Уладальнік Ганаровай граматы прадстаўніцтва ААН у Беларусі, лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў сямейнай творчасці, ён па праве лічыцца гонарам Лідчыны. Любоў да роднай песні, музыкі яшчэ больш згуртавала родных людзей, сталае і маладое пакаленні.

У экспазіцыі прадстаўлены шматлікія дыпломы, падарункі, якія атрымаў сямейны калектыў за гады сваёй творчай дзейнасці, касцюмы самадзейных артыстаў. Парфенчыкі вельмі шануюць сваё генеялагічнае дрэва, аб якім яны і пастараліся расказаць у экспазіцыі.

1

Другая частка экспазіцыі музея прысвечана гісторыі сям’і наогул. За аснову ўзята зараджэнне гэтай ячэйкі грамадства. Недарэмна прысутным была прадстаўлена сцэнка з народнага абраду ўступлення ў шлюб.

Плануецца, што музей будзе папаўняцца матэрыяламі. Кожны жадаючы  можа расказаць аб сваёй сям’і, падарыць музею фотаздымкі, рэчы. Усё гэта будзе служыць для іншых прыкладам трывалых сямейных адносін.

У час урачыстай цырымоніі адкрыцця музея пажаданні далейшага развіцця добрай справы выказвалі намеснік старшыні райвыканкама Віктар Пранюк, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Рабец, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Святлана Івуць, галоўны захавальнік фондаў Лідскага гістарычна-мастацкага музея Наталля Хацяновіч. Гаспадарам новага аб’екта – сям’і Парфенчыкаў (яе прадстаўнікі працуюць у Бердаўскім культурна-дасугавым цэнтры) – яны ўручылі падарункі, якія папоўняць музей.

2

Ды і само адкрыццё музея сям’і жыхары і ўраджэнцы бердаўскіх мясцін успрынялі як падарунак. Вось што казаў прысутным Віктар Сухойда: “На гэтай зямлі жыў мой дзед, на гэтай зямлі нарадзіўся мой бацька, тут з’явіўся на свет я. Адсюль мае родныя адыходзілі ў іншы свет. Недарэмна слова “радзіма” сугучна са словам “радзіна”, што значыць “сям’я”. Таму я ўдзячны ўсім, хто прыкладае намаганні на карысць маёй радзімы, цэніць сямейныя каштоўнасці”.

Музей сям’і стаў добрым дапаўненнем яшчэ аднаго музея – гістарычна-краязнаўчага, які створаны і працуе пры Бердаўскай школе. Плануецца, што гэтыя аб’екты з цягам часу ўдала ўпішуцца ў турыстычны маршрут.

Дарэчы, пасля ўдзелу ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця музея сям’і члены каардынацыйнага Савета палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў наведалі Бердаўскі народны гістарычна-краязнаўчы музей і з цікавасцю азнаёміліся з яго экспазіцыямі.

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

3

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться