Запрашае «Школа маладога журналіста»

09 Ноября 2017 1448

З лістапада пачынае дзейнічаць “Школа маладога журналіста” пры рэдакцыі “Лідскай газеты”. Да супрацоўніцтва запрашаюцца маладыя людзі, якія жадаюць у будучым звязаць сваё жыццё з прафесіяй журналіста, а таксама тыя, хто хацеў бы паспрабаваць свае сілы ў творчасці. Заняткі праводзяцца індывідуальна. Жадаючыя могуць прыносіць, дасылаць свае творы на адрас рэдакцыі – Ленінская, 48 – або скарыстацца электроннай поштай – redakcia@mail.lida.by. Вітаюцца фотаздымкі і відэа да матэрыялаў. Па пытаннях, якія цікавяць, звяртацца па т. 52-66-74, 52-32-80.

Будзем рады бачыць на старонках газеты новыя імёны.

 

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться