У Ваверцы адзначылі 600-годдзе парафіі (фота)

18 Июня 2013 5200

У нядзелю 16 чэрвеня касцёл Перамянення Пана ў Ваверцы адзначаў урачыстасць, якая сабрала сотні вернікаў, – 600-годдзе з дня стварэння парафіі, а таксама 85 гадоў з часу асвячэння святыні.

З самага рання каля мясцовага касцёла было шматлюдна. Пакуль адныя шукалі месца, дзе можна было б прыпаркаваць аўтамабіль, другія стаялі ў чарзе, каб набыць абразы, ружанцы, фігуркі Марыі, анёлаў, або ласункі для дзяцей, трэція – мітуліся ў апошніх падрыхтоўках да ўрачыстасці. У гэты час шматлікія святары разам з міністрантамі стаялі каля варот у чаканні галоўнага госця свята – біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандра Кашкевіча. Яго сустракалі хлебам з соллю.

За пару хвілін да пачатку святой імшы пробашч парафіі Перамянення Пана ксёндз Андрэй Роўба прывітаў усіх прысутных. А іх у гэты дзень было болей чым две тысячы чалавек. Акрамя мясцовых вернікаў падзякаваць Богу за 600 год існавання парафіі прыехалі католікі з другіх парафій Лідскага дэканата. Напрыклад, з касцёла Святой Сям’і, што на Рыбіноўскага, быў дэлігаваны цэлы аўтобус. У літургіі прынялі ўдзел прадстаўнікі розных святыняў не толькі з нашага раёну, але і за-за мяжы. Радасць урачыстасці разам з лідчанамі раздзялілі Найвышэйшы настаяцель Ордэна рэгулярных латэранскіх канонікаў Генеральны абат ксёндз Джузэпэ Цыпалоні (Італія), рэгулярныя латэранскія канонікі з Польшчы, святар з Англіі, сёстры законныя. На святкаванні прысутнічалі таксама прадстаўнікі дзяржаўнай улады на чале са старшынёй Лідскага райвыканкама Аляксандрам Астроўскім.

Святую Імшу а адзінаццатая гадзіне раніцы ўзначаліў біскуп Аляксандр Кашкевіч. Падчас літургіі ён звярнуў увагу на тое тое, што 600-годдзе з дня існавання ваверскай парафіі, а таксама 85 гадоў з дня асвячэння мясцовай святыні – важныя даты не толькі для жыхароў Ваверкі. Гэта падзея павінна закрануць сэрца кожнага жыхара Лідскага раёна і нават Беларусі. У гаміліі іерарх нагадаў цікавую і няпростую гісторыю парафіі. Першая хрысціянская супольнасць у Ваверцы з’явілася ў 1413 годзе. Фундатарамі ранейшай парафіі Духа Святога былі мясцовыя ўладальнікі Зыгмунт Галгіновіч і яго маці Зоф’я, дзякуючы якім там быў пабудаваны касцёл. У другой палове 15-га стагоддзя святыня была знішчана. Новую пабудавалі аж у 1736 годзе і прастаяла яна 104 гады. Такім чынам, амаль два дзесяцігоддзі парафія была пазбаўлена душпастырскай апекі, а касцёл выкарыстоўваўся як стайня, а пазней як склад угнаенняў. Сённяшні касцёл, які ў апошнія годы грунтоўна аднаўляецца, быў узведзены ў 1926-1928 гадах. 13 лістапада 1928 года яна была асвечана дэканам Лідскім ксяндзом Іпалітам Баярунцам як касцёл Перамянення Пана. «Напэўна, старэйшыя парафіяне памятаюць, чаго каштавала ўратаванне святыні», – адзначыў біскуп, дадаўшы, што дзякуючы іх адвазе і любові да Хрыстовага Касцёла дом Божы ўдалося захаваць.

Скончылася ўрачыстасць з нагоды 600-годдзя парафіі і 85 гадоў з з часу асвячэння святыні віншаваннямі. Першым словы ўдзячнасці і пажаданні ўсяго самага найлепшага выказаў старшыня Лідскага райвыканкама Аляксандр Астроўскі. На шэрагу з віншаваннямі ён звярнуў увагу на наладжаныя ў нашым раёне добрыя ўзаемаадносіны паміж дзяржавай і духавенствам і запэўніў, што супрацоўніцтва будзе толькі працягвацца і мацнець. “Мы прытрымліваемся аднолькавых матываў у выхаваніі і станаўленні чалавека”, – адзначыў Аляксандр Нікалаевіч. Пробашчу парафіі Перамянення Пана старшыня Лідскага райвыканкама падарыў вазу шклозавода “Неман”, на якой выгравіравана падстава для ўрачыстасці. Біскупу Аляксандру Кашкевічу – намаляваны лідскім художнікам касцёл.

Удзячнасць іерарху Гродзенскаму і Найвышэйшаму настаяцелю Ордэна рэгулярных латэранскіх канонікаў за ўдзел і супольную малітву выказалі таксама парафіяне касцёла Перамянення Пана.

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Ваверка

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться