На карце Ліды з'явіцца новая святыня

06 Мая 2018 2361

крУ Лідзе зарэгістравана новая каталіцкая парафія – Святога Юзафа. Касцёл у гонар гэтага святога размесціцца ў мікрараёне Паўднёвы і аб'яднае пад сваім дахам больш за 1,5 тысячы вернікаў.

Гэтую навіну агучыў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас красавіцкага візіту ў Ліду і сустрэчы са старшынёй Лідскага райвыканкама Міхаілам Карповічам. «Горад расце, і ў ім патрэбны новыя святыні», – дадаў іерарх, падымаючы пытанне аб выдзяленні зямлі пад будаўніцтва храма Святога Юзафа ў мікрараёне Паўднёвы. Кіраўнік раёна з разуменнем паставіўся да просьбы і даў надзею на пазітыўнае рашэнне праблемы. Дарэчы, праца па вылучэнні і адводзе зямлі пад будаўніцтва касцёла ўжо вядзецца.

Нягледзячы на ​​тое што парафія Святога Юзафа знаходзіцца яшчэ на стадыі станаўлення, 1 мая тут упершыню адбылася адпустовая імша – пад адкрытым небам і промнямі веснавога сонейка. Урачыстасць узначаліў біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч, які таксама асвяціў прыдарожны крыж.

Вітаючы ўсіх сабраных, пробашч парафіі ксёндз Віталій Сідорка адзначыў: “Гэтая хвіліна для новай парафіяльнай супольнасці з’яўляецца важным гістарычным момантам: па-першае, упершыню перажываецца ўрачыстая адпустовая імша, па-другое, не выпадкова, што дзейнасць парафіі пачынаецца з асвячэння прыдарожнага крыжа – сімвала збаўлення”.

– Адпуст – гэта асаблівы прывілей, які касцёл дае таму, хто імкнецца да святасці. Тое, што мы тут сабраліся, – сведчанне таго, што мы жадаем ісці да Бога, пазнаваць Яго і жыць Яго запаведзямі, з Яго ласкай, – дадаў святар.

Напрыканцы імшы пробашч парафіі Святога Юзафа ксёндз Віталій Сідорка падзякаваў Пастыру Касцёла на Гродзеншчыне Аляксандру Кашкевічу за візітацыю, усім – за прысутнасць, за дар супольнай малітвы і заклікаў маліцца аб тым, каб справа будаўніцтва новай святыні ў Лідзе ў хуткім часе зрушылася з месца.

Парафія Святога Юзафа стане 15-й каталіцкай парафіяй у Лідскім раёне і 6-й у горадзе.

кр1

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться