Вс01212018

Калі мары пачынаюць здзяйсняцца

еелкаНовы год – свята, як вядома, сямейнае. А сям'я – гэта перш за ўсё дзеці. Напэўна, таму ў кожнага з нас навагоднія святы – не толькі пачатак новага жыццёвага этапу. Гэта яшчэ і вяртанне думкамі ў сваё дзяцінства. А таксама рэальны шанец зрабіць так, каб дзяцінства цяперашніх маленькіх грамадзян краіны было яшчэ лепшым. Больш яркім, маляўнічым і шчаслівым. Менавіта на гэта нацэлена стаўшая ўжо традыцыйнай навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці».

Яе апагеем сёлета стала вялікае навагодняе свята «Добра, што кожны год да нас прыходзіць Новы год!», якое ладзілася ў Палацы культуры горада Ліды для адораных навучэнцаў, пераможцаў школьных алімпіяд, канцэртных аглядаў, спартыўных спаборніцтваў, лідараў дзіцячых і моладзевых аб'яднанняў, для дзяцей-сірот, дзяцей, прызнаных у сацыяльна небяспечным становішчы, выхаванцаў сацыяльнага прытулку. Па сутнасці гэта была галоўная ёлка рэгіёна. Віншаванні з надыходзячымі святамі і самыя шчырыя і цёплыя пажаданні дзецям, прыбраным у касцюмы розных казачных і сучасных герояў, выказаў старшыня Лідскага райвыканкама Міхаіл Карповіч.

– Дарагія рабяты, – звярнуўся Міхаіл Канстанцінавіч да прысутных, – вашы светлыя твары, радасныя вочы – гэта самая лепшая ўзнагарода для нас, дарослых. Падводзячы вынікі адыходзячага 2017 года, хочацца падзякаваць юным лідчанам, якія годна праявілі сябе ў розных сферах дзейнасці. У нашым актыве ёсць шмат перамог рознага ўзроўню, у тым ліку рэспубліканскіх і міжнародных. Лідчына ганарыцца вашымі дасягненнямі. Ад імя ўсіх дарослых я абяцаю вам, дзеці, што мы, у сваю чаргу, зробім усё, каб вы маглі расці, развівацца, атрымліваць адукацыю і ўпэўнена глядзець у будучыню.

Недахопу ўсмешак і радаснага настрою ў Палацы культуры горада Ліды не было, галоўная ёлка рэгіёна сабрала амаль 500 рабят. Маленькім грамадзянам рэгіёна старшыня райвыканкама даў наказ не баяцца жыццёвых перашкод.

– Здаўна існуе традыцыя загадваць жаданне пад Новы год, – нагадаў Міхаіл Карповіч. – Загадвайце свае жаданні, стаўце перад сабой новыя мэты, але памятайце: мары выконвае не толькі Дзед Мароз. Насамрэч усё ў вашых руках. І калі адразу не атрымаецца, не хвалюйцеся. Толькі пераадольваючы перашкоды, мы становімся мацней. Любыя няўдачы чалавека загартоўваюць. Калі ў вас не атрымалася з першага разу, ідзіце наперад, ні ў якім разе не спыняйцеся. Паставіўшы перад сабой мэту, дасягайце яе. Хай гэта будзе пажаданнем вам у жыцці.

…Кожнае слова старшыні Лідскага райвыканкама ўважліва слухалі не толькі рабяты школьнага ўзросту, але і малодшыя дзеці, сярод іх чатырохгадовая Даша Якавенка. Праўда, каб зразумець увесь сэнс пачутага, дзяўчынка яшчэ замалая, таму парады Міхаіла Канстанцінавіча ёй абавязкова праз пару гадоў нагадае мама. Цяпер жа Даша Якавенка проста радавалася прыгожай навагодняй казцы і асабліва – Дзеду Марозу, які падхапіў яе, нібы прынцэсу, на рукі, паднёс да ёлкі і наказаў загадваць жаданне, паабяцаўшы абавязкова яго выканаць. А жаданне чатырохгадовай дзяўчынкі было па-дзіцячаму простае – усяго толькі лялька.

еелка

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

 

 

Наши блоги: 

Из личного блокнота

petrul
Блог Людмилы Петрулевич

Открытый микрофон

pin
Блог Жанны Пиневской

Строчки без точки

rus
Блог Виктории Русилевич

Между делом

kudr
Блог Татьяны Кудряшовой

Житейский перекресток

Каральчук
Блог Татьяны Каральчук