Вс12172017

Сёння ў Лідзе адбыліся піліпаўскія вечары (фота)

1Сёння ў рамках праекта «Кола часу» ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці" адбылася цікавая і вельмі пазнавальная анімацыйная праграма.  Пабыць у атмасферы піліпаўскіх вечароў і даведацца, як дзяўчаты і хлопцы мясцовых вёсак праводзілі “папрадухі” або “кудзялькі” (як іх яшчэ называлі ў народзе), была магчымасць і ў дзяцей, і ў дарослых гледачоў. Але ў пачатку можна было атрымаць шмат цікавай інфармацыі.

Піліпаўка – шасцітыднёвы перадкалядны пост (цягнецца да 7 студзеня), у які нашыя продкі звычайна елі сціпла, не ладзілі вяселляў. Дзяўчаты хадзілі на вячоркі, неслі з сабою і прасніцу, і калаўрот. Пралі пад наглядам старэйшай жанчыны. Нездарма ж казалі: “Што ў Піліпаўку спрадзеш, тое ў Вялікі пост сатчэш”.

– На Гродзеншчыне час вячорак супадаў з пачаткам Піліпаўскага посту, – расказвае метадыст аддзела рамёстваў і традыцыйнай кульутры Ірына Дыдышка. – Дзяўчыны па чарзе запрашалі да сябе на вячоркі: спявалі лірычныя песні, частавалі і займаліся рукадзеллем, у асноўным прадзеннем. Запрашэнне было такой жа неад'емнай часткай вячорак, як і прыход хлопцаў. Прысутнасць юнакоў не перашкаджала дзяўчатам выконваць іх працу, без іх вячоркі гублялі ўсялякі сэнс у вачах моладзі. Як казалі старажылы: «У вечарушкі – хто праў, хто вязаў, а хто і кудзелю падпальваў».

Нашы продкі ўмелі бавіць час за працай. Менавіта таму праграма атрымалася надзвычай насычанай, уключала вясёлы аповед пра звычайнае жыццё на вёсцы, востры гумар. Вячоркі асабліва спадабалася хлопцам і дзяўчатам з мясцовых школ.

– Як ні цяжка было жыць у тыя далёкія часы, а ўсё ж засталася ў народа любоў да песень, танцаў, гульняў, жартаў, – зазначыла кіраўнік фальклорнага гурта “Талер” Наталля Шчалканогава. – Актуальныя гэтыя дзеі і цяпер. Я лічу, што ў сучаснай турыстычнай справе звычаі піліпаўскіх вечароў могуць стаць асновай (як мы пабачылі сёння) для сцэнічных пастановак, а таксама анімацыйных праграм, што давалі б магчымасць турыстам паспрабаваць свае сілы ў характэрных для перыяду посту занятках (напрыклад, у прадзенні), а таксама паўдзельнічаць у традыцыйных гульнях і танцах, пакаштаваць посныя стравы беларускай кухні.

“Калі на Піліпаўку надвор’е хмарнае або снежнае, то травень будзе мокры. Як у Піліпаўку навісь на дрэве, будзе ўраджай на хлеб”, -- гаварыла некалі мая бабуля. Што тут скажаш, продкі нашыя нездарма так думалі: мудрасць, якая перадавалася з пакалення ў пакаленне, была праверана часам.

Гэта трэба ведаць

Піліпаўскія вячоркі – дзявочыя працоўныя вечары, што пачыналіся з наступленнем перыяду посту перад святамі Божага нараджэння: Піліпаўскі пост у праваслаўных (28 лістапада – 6 студзеня), Адвэнт у каталікоў (пачатак паміж 27 лістапада і 3 снежня, доўжыцца да 24 снежня).

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

 

Наши блоги: 

Из личного блокнота

petrul
Блог Людмилы Петрулевич

Открытый микрофон

pin
Блог Жанны Пиневской

Строчки без точки

rus
Блог Виктории Русилевич

Между делом

kudr
Блог Татьяны Кудряшовой

Житейский перекресток

Каральчук
Блог Татьяны Каральчук