Сб11252017

Старажытны абрад ушанавання ўраджаю «Багач» правялі ў аграгарадку Ваверка (фото+видео)

3Насамрэч, час свята даўно прайшоў: згодна з народным календаром, яно павінна было ладзіцца ў дні асенняга раўнадзенства – 22-23 верасня. Але ў Ваверскім Доме культуры палічылі, што раз вяскоўцы агарод да канца яшчэ не абралі, то і з віншаваннямі з нагоды заканчэння земляробчых работ можна пачакаць. Таму прымеркавалі свята да надыходзячага Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

– Дбайны гаспадар імкнуўся да Багача паставіць кропку ў палявых работах і нават пачысціць і схаваць да вясны земляробчы інвентар, які называўся “рагачом”, – патлумачыла загадчыца Дома культуры Рыта Вадэйка. – Нездарма ж прымаўка гучыць так: “Прыйшоў Багач – кідай рагач, бяры сявеньку – сей памаленьку”.

Дружнай талакой работнікі Ваверскага Дома культуры разам з дзецьмі ўрачыста, з музыкай гучнага гармоніка і народнымі песнямі, пранеслі ў мінулую нядзелю па аграгарадку “багач” –  сявеньку са збожжам (сімвалам багацця) і свечкай (правобраз сонца). У кожнай хаце “багач” займаў месца ў пачэсным куце. Згодна з абрадам, галава сям’і запальваў свечку, убіраючы ад агню дабрабыт, дастатак і здароўе. Пасля гэтага госці славілі руплівага гаспадара, які добра папрацаваў улетку, вырасціў і сабраў багаты ўраджай: надзявалі яму карону з каласоў, ставілі ў цэнтр і вадзілі вакол карагод, прыпяваючы дажыначныя песні.

– Традыцыйная культура беларусаў надзвычай шматгранная, – у канцы сустрэчы дадала культарганізатар Ваверскага Дома культуры Ганна Табала. – Кожны абрад усё шырэй і глыбей раскрывае адну з важных рыс нашага народа – імкненне ўсіх адарыць увагай, добрымі пажаданнямі, павіншаваць са святам і прынесці часцінку радасці ў кожную хату.

116

2

1819

3

Свята Багач сёлета ў Ваверцы ладзілася другі раз. Па словах арганізатараў, абрад быў практычна забыты. Адраджаўся ён згодна з успамінамі мясцовай жыхаркі Тэрэзы Юзэфаўны Ясюкайціс. Вядома, свята зведала пэўныя змены, што звязана з асаблівасцямі часу, але сутнасць яго засталася тая ж.

25

151720

285

6

29

3031

8

Асабліва радуе тое, што ў рэканструкцыі абраду задзейнічаны дзеці – пакаленне, якому выпала захоўваць памяць і несці беларускую культуру, традыцыі продкаў у заўтрашні дзень. І прымаць удзел у свяце для юных вавярчан – гэта зусім не прымус, а асабістае жаданне. Ведаеце, сярод хлопцаў і дзяўчат нават ёсць свайго роду канкурэнцыя, "барацьба" за права ўваходзіць у святочную талаку.

10

38

35

11

…Вяртаючыся дадому, журналіст “Лідскай газеты” думаў: як добра, што засталіся людзі, сапраўды захопленыя сваёй справай, апантаныя фальклорам. Людзі, якія па крупінках збіраюць інфармацыю і імкнуцца зберагчы тую багатую спадчыну, якая дасталася нам ад нашых бабуль і дзядуль, якая адрознівае нас ад іншых народаў, робіць унікальнымі. Што тычыцца Ваверкі, то мясцовы Дом культуры з’яўляецца прыкладам для іншых у плане адраджэння традыцый і абрадаў дзядоў і прадзедаў. У мінулым годзе тут адрадзілі забыты старадаўні абрад Тры каралі, які ўласцівы менавіта гэтаму населенаму пункту, а таксама Валачобнікі, якія ладзяцца на Вялікдзень. 

4

4

4

4

4

4

4

4

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

 

Наши блоги: 

Из личного блокнота

petrul
Блог Людмилы Петрулевич

Открытый микрофон

pin
Блог Жанны Пиневской

Строчки без точки

rus
Блог Виктории Русилевич

Между делом

kudr
Блог Татьяны Кудряшовой

Житейский перекресток

Каральчук
Блог Татьяны Каральчук