Сб07222017

«Кветкі краін – у суквецце сяброўства». Пад такім дэвізам у Лідзе прайшоў 12-ы фестываль нацыянальных культур (фота)

35Лідскі фестываль нацыянальных культур “Суквецце сяброўства” звычайна прымеркаваны да святочных імпрэз, якія праводзяцца з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Яно і не дзіўна. Гэта яшчэ адно сведчанне таго, што ў міры і згодзе жывуць у нашай сінявокай рэспубліцы людзі розных нацыянальнасцей і ўсе разам мацуюць яе дабрабыт і працвітанне.

Сёлета фестываль “Суквецце сяброўства” расквеціўся творчымі талентамі ў 12-ы раз. Яго дэвіз – “Кветкі краін – у суквецце сяброўства”. Ва ўнісон дэвізу прадстаўнікі нацыянальнасцей (беларусы, палякі, рускія, літоўцы, яўрэі, украінцы, казахі), якія выйшлі перад гледачамі на сцэну на Дажыначнай плошчы, склалі агульную кветкавую кампазіцыю. Да сімвалу сінявокай Беларусі, васілька, далучыліся мак, рута, сланечнік, лілія, цюльпан. На розных мовах са сцэны гучалі і словы прывітання.

 А затым  таксама быццам у адно суквецце – бліскучы, непаўторны канцэрт – зліліся выступленні творчых аматарскіх калектываў: раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі” (“Крэсовы забавы”, “Меморыя”, “Лідзяне”, “Стакроткі”, “Сібірак”), рэгіянальнага мемарыяльна-культурнага грамадскага аб’яднання (ансамбль яўрэйскай музыкі “Шалом”), грамадскага аб’яднання літоўцаў “Рута” (ансамбль “Рута”), раённай арганізацыі “Трэмбіта” грамадскага аб’яднання ўкраінцаў “Ватра” (вакальны ансамбль “Смярычка”), міжнароднага грамадскага аб’яднання “Ата-мекен” казахскай дыяспары на Беларусі. Безумоўна, убачылі прысутныя выступленні рускіх і беларусаў: парадавалі сваёй творчасцю ансамбль інструментальнай музыкі “Фестываль” і  ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік”.

Шматлікія прысутныя на Дажыначнай плошчы ў час фестывалю “Суквецце сяброўства” дружнымі воплескамі віталі кожнае выступленне прадстаўнікоў кожнай нацыянальнасці. Бо мы, жыхары Беларусі, жыхары Лідчыны, умеем паважаць адзін аднаго, суперажываць адзін аднаму, дапамагаць і падтрымліваць, разам працуем і разам спяваем. А дадзеная імпрэза – яшчэ адно гэтаму сведчанне.

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

30

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить