І буслы вадзілі карагод: экалагічнае свята прайшло ў аграгарадку Беліца (фота)

23 Июля 2018 2480

БелицаУжо чацвёрты раз у Беліцу прыязждаюць самадзейныя артысты з розных куткоў Лідчыны, каб паўдельнічаць ў экалагічным свяце " Над чыстым Неманам песня плыве", якое арганізоўваюць аддзел культуры Лідскага райвыканкама, Лідская гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы акаляючага асяроддзя, Беліцкі сельсавет і мясцовы Дом культуры.

Трэба адзначыць, што Беліца -- гэта адзін з найбольшых сельскіх населеных пунктаў раёна, дзе бурліць жыццё, а таму наведвальнікаў свята было нямала -- і дарослыя, і дзеці завітвалі сюды, каб паслухать меладычныя песні і паўдзельнічаць у конкурсах. Нават буслы, пачуўшы прыгожыя мелодыі, прыляцелі пад Дом культуры і некалькі хвілін кружылі карагод у небе.

На імправізаванай сцэне выступалі калектывы і артысты с Мінойтаў, Пескаў, Ходараўцаў, Мажэйкава і іншых вёсак Лідскага раёна. У геаграфічным конкурсе, дзе трэба было па карце з адзначанымі пунктамі скласйці слова, перамог Аляксей Мілюць. Дарэчы, хлопчык з Ліды, прыехаў на лета да бабулі. Адпачынак яму запомніцца, Аляксей выйграў білет на рыцарскі турнір "Меч Лідскага замка".

Яшчэ адзін конкурс выклікаў у гледачоў шмат эмоцый. На сцэну выйшлі рыбакі! Ну вядома, з рыбаю, якую яны кагадзе вылавілі ў Немане, што працякае зусім недалёка. Гэта былі, вядома, мужчыны -- Вадзім Малец, Анатоль Рудзевіч і Яўген Кракоўскі.  Сама больш "пацягнуў" язь у Вадзіма Мальца. Рыба заважыла 1 кілаграм 300 грам.

-- Сёння мы сямьёй яе і прыгаворым, -- усміхнуўся пераможца, які таксама атрымаў білет на рыцарскі турнір.

Увогуле, свята прайшло цікава, "нябесная канцылярыя" не падвяла, людзі дзякавалі артыстам за магчымасць прытуліцца да культуры на свежым паветры.

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1426

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

1

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться