Дастойны выступ лідскіх школьнікаў. У Лідзе прайшла рэспубліканская алімпіяда па грамадазнаўстве

15 Мая 2020 1237
Дома і сцены дапамагаюць. Гэты ўстойлівы выраз можна было смела прымяніць да пераможцаў рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўстве з Ліды. 

Нагадаем, на гэтым тыдні, з 11 па 14 мая, у Беларусі праходзіў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах. У нашым горадзе адбывалася алімпіяда па грамадазнаўстве. Праходзіла яна на базе Лідскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя меліярацыйнага будаўніцтва.

Як паведаміла рэдакцыі намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Лідскага райвыканкама Вольга Тарасюк, свае веды ў алімпіядзе па грамадазнаўстве дэманстравалі 33 адзінаццацікласнікі са ўсёй Беларусі. 15 з іх сталі дыпламантамі трох ступеняў.

Прыемна адзначыць, что пяць дыпломаў з пятнаццаці атрымалі прадстаўнікі Гродзеншчыны і тры з іх – у лідчан.  Вучаніца сярэдняй школы №15 Яна Кушнер удастоена дыплома першай ступені, адзінаццацікласнік з сярэдняй школы №14 Ігар Нізаўцоў заваяваў дыплом другой ступені, а яшчэ адна прадстаўніца СШ №15 – Дар’я Багрым – дыплом трэцяй ступені.

Праўду кажуць, што дома і сцены дапамагаюць. Але ж насамрэч галоўнае – гэта веды, якія лідскія “умники и умницы” атрымалі ў сваіх альма-матэр з дапамогай настаўнікаў. Дзяўчынак да алімпіяды рыхтавала Кацярына Вітальеўна Гушчынская, Ігара Нізаўцова –  Наталля Эдмундаўна Кеўра.

Лідчына віншуе  сваіх прадстаўнікоў з перамогай і ганарыцца імі! Сёлетнія ўдзельнікі рэспубліканскіх інтэлектуальных спаборніцтваў важка папоўнілі скарбонку ўзнагарод лідскай адукацыі. Няхай гэты дастойны выступ стане для іх яшчэ большым стымулам у дасягненні новых вышынь.

Хутка стануць вядомыя вынікі рэспубліканскай алімпіяды па іншых прадметах.

Трэба зазначыць, што ў месцах правядзення заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах поўнасцю забяспечвалася выкананне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў у адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя.

 
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться