Шэсць жыхарак Лідчыны ўзнагароджаны ордэнам Маці

10 Февраля 2018 808

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 58 жыхарак Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны Указ №57 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 лютага, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У ліку ўзнагароджаных шэсць прадстаўніц Лідчыны. Гэта Вольга Мікалаеўна Жывушка – памочнік выхавальніка дзяржаўнай установы адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №2 г. Ліды», Таццяна Іванаўна Кушнер – работніца ўстановы аховы здароўя «Лідская цэнтральная раённая бальніца», Аляксандра Валер'еўна Мурын – работніца адкрытага акцыянернага таварыства «Шклозавод «Нёман», Тамара Валер'еўна Роман – настаўніца дзяржаўнай установы адукацыі «Дзітвянская сярэдняя школа», Святлана Аляксандраўна Скрага – хатняя гаспадыня, Юлія Іванаўна Яскель – майстар склада гатовай прадукцыі філіяла вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпры­емства «Аўдзімас».

 

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться