Журналіст «Лідскай газеты» адзначаны дыпломам I ступені на рэспубліканскім творчым конкурсе

20 Ноября 2017 1008

Загадчыца аддзела інфармацыі “Лідскай газеты” Вікторыя Русілевіч – сярод пераможцаў рэспубліканскага творчага конкрусу на лепшае асвятленне ў СМІ і на Інтэрнэт-рэсурсах тэматыкі ўборачнай кампаніі “Жніво-2017: І хлебам адзіныя”.

Узнагароджанне адбылося напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК у Мінску у Доме прэсы. Пераможцаў у сямі намінацыях віншавалі першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Луцкі і намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гракун.

– Задача Прэзідэнта шырока асвятляць ход уборачнай кампаніі, расказваць пра чалавека працы, аб яго дасягненнях – выканана ў поўнай меры, – засяродзіў увагу Ігар Луцкі. –  Асаблівую падзяку хочацца выказаць журналістам менавіта рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, якія на месцах, фактычна не адыходзячы ад камбайнаў, аператыўна выдавалі матэрыялы на сваіх Інтэрнэт-рэсурсах, у газетах, тым самым падтрымліваючы такую няпростую працу хлебароба. 

На конкурс “Жніво-2017: І хлебам адзіныя” было заяўлена больш за паўтары сотні аўтарскіх матэрыялаў. Прыемна, што сярод такой колькасці асобна выдзелілі працу карэспандэнта “Лідскай газеты” Вікторыі Русілевіч: яна ўдастоена дыплома I ступені ў намінацыі “Лепшыя фотаматэрыялы ў друкаваных рэгіянальных СМІ”. 

12

Поделиться
2Комментарии
Авторизоваться
img
Леон Тарас Пожаловаться
Поздравляю!<br />А на снимке, простите, получился каламбур. Виктория с викторией.
12:5720 Ноября 2017
img
Виктория Русилевич. Пожаловаться
Спасибо за поздравления. Как и получившийся каламбур, они приятны.
07:3521 Ноября 2017