Дзесяціпавярхоўка ў цэнтры горада «пераапранаецца»

22 Октября 2020 1339
Напрыканцы верасня ля дзесяціпавярхоўкі па праспекце Перамогі, 36, што месціцца ў самым цэнтры горада, з'явілася агароджа – дакладная прыкмета таго, што хутка тут пачнуцца будаўнічыя работы. І насамрэч. Неўзабаве пасля таго ля шматпавярхоўкі былі ўстаноўлены навесы для бяспечнага руху пешаходаў, а таксама пад'ёмнікі і будаўнічыя лясы, і справа закіпела. 

Дзесяціпавярхоўка па праспекце Перамогі, 36 – адзін з 49 жылых дамоў у Лідскім раёне, у якіх сёлета запланавана правядзенне капітальнага рамонту. Заказчыкамі будаўнічых работ з'яўляюцца раённы выканаўчы камітэт і ЛГУП ЖКГ. Рамонт выконваецца за кошт бюджэтных сродкаў і адлічэнняў грамадзян. 

Будаўнічыя работы вядзе УП «Дзітва-Строй», якое выйграла тэндар. Рамонт, дарэчы, ідзе як звонку, так і ўнутры. У першую чаргу ў будынка аднаўляюцца фасады. Спачатку будаўнікі здымаюць старую плітку – модны элемент забудовы 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Пасля чаго сцены будуць атынкаваныя і пафарбаваныя. Дарэчы, колер дзесяціпавярховага будынка пасля рамонту зменіцца: жылы дом “пераапранецца” ў бела-шэра-салатавы «фрак». Папрыгажэюць таксама і ганкі. А ў месцах агульнага карыстання будуць заменены вокны, дзверы і асвятленне. Заканчэнне работ запланавана на снежань.


Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться