«Любуюся табой, мая Беларусь». Бярозаўка адсвяткавала Дзень Незалежнасці

04 Июля 2019 2037

Як і паўсюдна, у гэты дзень, учора, у Бярозаўку прыходзіла свята. Мерапрыемствы былі прысвечаны Дню Незалежнасці і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Ужо з поўдня пачалі працаваць спартыўныя пляцоўкі, гандлевыя кропкі, дзіцячыя атракцыёны, выстаўка-ярмарка майстроў рознай накіраванасці. У мясцовым парку тым часам размясцілася выстава малюнкаў “Мілая Радзіма”, тэматычная фота-зона “Святочный настрой”, забаўляльна-гульнёвые пляцоўкі для дзяцей. Такім чынам да моманту урастыга адкрыцця свята цэнтр города ужо гудзеў, яу пчаліны вулей.

Па задумцы арганізатараў мерапрыемства адкрылі музычнай кампазіцыяй “Беларусь”. Затым былі віншаванні ад адміністрацыі города, ускладанне вянкоў і кветак ля помніка Журботнай маці, канцэртная праграма “Таленты нашай зямлі”. Аб апошнім варта сказаць – талентаў у Бярозаўцы хапае і амаль кожны калектыў з розных устаноў культуры унёс сваю лепту ў тое, каб настрой прысутных быў добры.

Далей усе хто жадаў і ўмеў танцавалі “Вальс Перамогі” і спявалі разам гімн рэспулікі Беларусь.

Свята закончылася таксама тэматычна – дыскатэкай “Любуюся табой, мая Беларусь”.





















Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться