Свята чалавечай велічы і магутнусці. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2018 год падвёў Лідскі раён

16 Февраля 2019 2430

Доўгай і няпростай была дарога да гэтай кульмінацыйнай падзеі – цэлых 365 дзён! Дзён, напоўненых вялікай стваральнай працай. Дзён, пад час якіх усе працоўныя калектывы горада і раёна, кожны з нас паасобку ўпарта стараліся ўнесці лепту ў агульны вялікі вынік – годнае завяршэнне 2018 года. 

Таму гэтае традыцыйнае свята – сход па падвядзенню вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця папярэднага года – ні што іншае, як сапраўдны гімн майстэрству, апафеоз людскому ўменню працаваць і насуперак усім складанасцям дасягаць значных працоўных перамог. Сярод галоўных герояў урачыстасці – прадстаўнікі ўсіх галін народнай гаспадаркі: прамысловасці, будаўніцтва, работнікі лёгкай і харчовай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, адукацыі, культуры, аховы здароўя, бытавога абслугоўвання, гандлю, сувязі…

Усе, хто прыйшоў у гэты дзень у Палац культуры горада Ліды, несумненна, умеюць тварыць, закасаўшы рукавы. Ім, героям працы, у гэты вечар прысвячаліся цёплыя словы падзякі, шматлікія віншаваніі, асабістыя ўзнагароды, выдатная музыка ад мясцовых артыстаў.

Са словамі прывітання да прысутных звярнуўся старшыня Лідскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Карповіч. Ён агучыў асноўныя эканамічныя і сацыяльныя паказчыкі рэгіёна за мінулы год. Нягледзячы на тое, што ўсе яны без выключэння максімальна разгорнута і поўна асвятляліся журналістамі “Лідскай газеты”, тэксты захоўваюцца на старонках выдання ў яго падшыўцы, на афіцыйным сайце, пра некаторыя дасягненні паўтарыць будзе зусім не лішнім.

Нагадаем, у 2018 годзе Лідскі раён неаднаразова наведвалі прадстаўнікі органаў вышэйшай дзяржаўнай улады. Кожны даў станоўчую ацэнку працы рэгіёна, а значыць – кожнаму, хто заняты ў народнай гаспадарцы. Што тычыцца рэальнага сектара эканомікі, то мінулы год стаў чарговым этапам яго стабільнага развіцця.

– Лідскі раён захаваў лідзіруючыя пазіцыі ў турнірнай табліцы Гродзенскай вобласці па большасці ключавым паказчыкам, – адзначыў Міхаіл Канстанцінавіч. – Наш рэгіён быў прызнаны пераможцам у штогадовым абласным спаборніцтве за высокія паказчыкі ў прамысловасці і сацыяльна-культурнай сферы. Увогуле, прамысловы комплекс прадэманстраваў значны эканамічны рост. А ён, як і раней, фармуе аснову эканомікі ўсяго рэгіёну. Каля 70% усёй выручкі паступае менавіта ад яго дзейнасці. Летась выпуск прадукцыі дасягнуў больш за адзін мільярд рублёў, пры гэтым звыш 65% ад выпускаемай прадпрыемствамі Лідчыны прадукцыі прадаецца за межы рэспублікі, а гэта каля 330 мільёнаў вылютнай выручкі. Геаграфія экспарту нашых прадпрыемстваў расшырылася да 10 дзяржаў свету, колькасць краін-партнёраў узрасла да 80. Упершыню лідскія тавары з’явіліся ў Перу, Мексіцы, Нігерыі, Кеніі і іншых краінах. Прадпрыемствы захоўваюць лідзіруючыя пазіцыі і на айчынным рынку, пра што сведчаць перамогі ў конкурсах “Народная марка”, “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь”.

У раённым спаборніцтве абсалютным лідарам стаў калектыў замежнага прадпрыемства “Белтэкс Оптык”, дырэктарам якога з’яўляецца Алег Матусевіч. Высокіх вынікаў дасягнула і рэспубліканскае прадпрыемства “Конус” – дырэктар Андрэй Жамойда. Добрыя паказчыкі мае таксама прадпрыемства “ЛІПЛАСТ-СПб”, узначальвае якое Ігар Рышкевіч.

Няпростым выдаўся мінулы год для сельскай гаспадаркі. У сувязі з правядзеннем у рамках Указа кіраўніка дзяржавы фінансавага аздараўлення сельсгаспрадпрыемстваў, пераможцы сярод іх не вызначаліся.

– Дзякуючы дарожным і будаўнічым арганізацыям на працягу 2018-га ў Лідзе з’явіліся новыя жылыя забудовы, была палепшана інфраструктура, – працягнаў старшыня райвыканкама. – Летась амаль 850 сем’яў адзначылі наваселле, а гэта жыхары 10 шматкватэрных дамоў. Сярод іх – сацыяльная шматпавярхоўка, якая ўзведзена за кошт сродкаў Кітайскай Народнай Рэспублікі. Завершана рэканструкцыя вуліцы Свярдлова, скончана ўладкаванне 11 праездаў у раёне Маладзёжнага і Чэхаўцоў, адрамантавана каля 23 кіламетраў дарог мясцовага значэння. Завяршаецца маштабны праект па рэкансрукцыі дарогі М6, участак якой праходзіць і па тэрыторыі Лідскага раёна. Здаць дарогу плануецца да старту II Еўрапейскіх гульняў.

Сярод будаўнічых арганізацый пераможцам прызнаны калектыў “Будвектара” (дырэктар Віктар Петерс).

Справілася са сваімі задачамі і Лідскае ГУП ЖКГ. На іх рахунку капітальны рамонт 20 жылых дамоў, будаўніцтва станцый абезжалезвання ў Мінойтах і Ходараўцах.

У 2018 годзе набыло развіццё і гандлёвае абслугоўванне жыхароў раёна. У прыватнасці, прыраслі гандлёвыя пляцоўкі, адкрыліся новыя кафэ сучаснага фармату, объкты бытавога сэрвісу. Развіццё атрымала і прыватная ініцыятыва. Было зарэгістравана прыкладна на 20% больш новых суб’ектаў прадпрымальніцтва. Падатковыя паступлення ад прыватнага бізнэса перавысілі амаль чатыры часткі ад усіх плацяжоў. Адзначылася прыватнае прадпрыемства “Модна-стыльна”, дырэктарам якога з’яўляецца Яўген Блюднік.

– Эканоміка працуе для таго, каб развівалася сацыяльная сфера, – дадаў Міхаіл Карповіч. – У мінулым годзе на яе ўтрыманне было напраўлена 108 мільёнаў рублёў, або амаль 80% расходнай часткі бюджэта. Ужо атрымана адабрэнне па чатырох праектах трансгранічнага супрацоўніцтва. Гэта дадатковыя магчымасці накіраваць на сацыяльныя патрэбы больш аднаго мільёна еўра.

Глава рэгіёна падкрэсліў, што вялікая ўвага надаецца развіццю аховы здароўя. Лідская бальніца пачала працу ў рэжыме міжраённага рэсурснага цэнтра, дзевяць аддзяленняў ужо аказваюць дапамогу жыхарам суседніх раёнаў. У раённым спаборніцтве за поспехі ў ахове здароўя ганаровынм Дыпломам адзначаны калектыў аддзялення дзіцячай хірургіі (загадчык Юрый Якаўчык).

Ішла размова і пра дасягненні ў адукацыі, культурнай сферы, спорце.

– Дзякуючы сумеснай працы, адбыліся значныя перамены і створаны добры зачын на 2019 год як у эканоміцы, так і ў сацыяльнай сферы, – на заканчэнне сказаў кіраўнік раёна. – Мы ставім перад сабой амбіцыйныя задачы, якія могуць быць увасоблены ў жыццё толькі агульнымі намаганнямі кожнага з нас. Хай праца і высокая адказнасць за будучыню роднай зямлі будуць служыць высакароднай мэце – умацаванню моцнай і квітнеючай дзяржавы.

Нагадаў Міхаіл Карповіч і аб тым, што ў хуткім часе будуць праводзіцца Прэзідэнцкія і Паралменцкія выбары, таму варта праявіць актыўную грамадзянскую пазіцыю і аддаць свой голас за годнага кандыдата.

Затым адбылося ўшанаванне лепшых прадпрыемстваў і арганізацый, іх прадстаўнікоў. Адметна, што ўручаючы дыпломы, граматы і падзячныя лісты Міхаіл Карповіч знаходзіў час на тое, каб кожнаму сказаць сваё асабістае “дзяуй” і пажадаць далейшых поспехаў у працы, здароўя і асабістага шчасця. Гледзячы на гэта, падумалася: “Як хвалебна, што ў горадзе стала ўжо традыцыяй ушаноўваць чалавека працы! Майстара. Прафесіянала. Сапраўднага знаўца сваёй справы. Ды і ці можа быць па-іншаму?” Думалася і пра тое, што Лідчына – гэта сапраўды раён з велізарным патэнцыялам і разнапланавымі магчымасцямі. І мы маем дастаткова рэзерваў, каб у 2019 годзе станоўчыя змены толькі памнажаліся. Тым больш, што галоўная ўмова для запуску дынамікі гэтага працэсу, дасягнення нават самых амбіцыёзных мэтаў на Лідчыне ёсць – гэта людзі, прафесіяналы, сапраўды адданыя сваёй працы.
























































Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться