Прымі ўдзел у конкурсе рамантычных прызнанняў у каханні і выйграй запрашэнне на вячэру на дваіх у карчме «Львіна хата»

29 Января 2019 1598
Не за гарамі доўгачаканае рамантычнае свята – Дзень закаханых. Традыцыйна 14 лютага людзі прызнаюцца ў цёплых, далікатных пачуццях сваім палавінкам.

А вось арганізатары конкурсу «Усё пачынаецца з кахання...», якімі выступілі ДУ «Лідскі гістарычна-мастацкі музей» і ДУ «Рэдакцыя «Лідская газета», упэўненыя: казаць пра каханне дарагім сэрцу людзям можна не толькі ў гэты дзень, але і цяпер. Для гэтага трэба зусім няшмат. Галоўнае – жаданне, трохі фантазіі і паэтычнага натхнення.

Для таго каб прыняць удзел у конкурсе, закаханым маладым людзям, сямейным парам, юбілярам трэба адшукаць у сямейным архіве сумеснае фота на фоне Лідскага замка або зрабіць новае каля магутных сярэднявечных сцен галоўнай гістарычнай славутасці горада, прыдумаць прыгожае, рамантычнае прызнанне ў прозе або вершах да яго. А затым разам з фатаграфіяй даслаць тэкст, кантактную інфармацыю (дзе пазначыць прозвішча, імя, месца жыхарства, нумар тэлефона) на электронную пошту lixmuseum@gmail.com ці на адрас: г. Ліда, вул. Перамогі, 37а (з паметкай «на конкурс «Усё пачынаецца з кахання»).

Прыняць удзел у праекце могуць усе жадаючыя закаханыя пары. Пераможцаў чакаюць прыемныя прызы, у іх ліку і галоўны: рамантычная вячэра на дваіх у карчме «Львіна хата», якая працуе на тэрыторыі Лідскага замка і карыстаецца вялікай папулярнасцю не толькі ў жыхароў горада, але і ў шматлікіх турыстаў. Конкурс будзе доўжыцца па 12 лютага ўключна, а вынікі будуць падведзеныя 14 лютага ў Лідскім замку. Жадаем поспехаў!
Текст: Рэдакцыя.Рэдакцыя.
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться