Запрашае раённае свята «Калядны фэст у Лідскім замку»

11 Января 2017 1418

14 студзеня Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці запрашае ўсіх на раённае свята «Калядны фэст у Лідскім замку». Дадзенае мерапрыемства прыйшлося даспадобы лідчанам і стала ўжо традыцыйным, праграма, як заўсёды, будзе насычанай. Кожны жадаючы зможа стаць удзельнікам абраду «Ішла Каляда калядуючы», станцаваць побытавыя танцы: кракавяк, падэспань, ойру, польку, паўдзельнічаць у народных гульнях, паглядзець спектакль «Святло каляднай зоркі». Тэатр-студыя «Батлейка» аддзела ремёстваў і традыцыйнай культуры пакажа спектакль «Цар Ірад». 

У канцэртнай праграме выступяць вядучыя калектывы Лідчыны і госці з Літвы. Гандаль абяцае частаванне блінамі на любы густ.

Пачатак – у 14 гадзін. Кошт – 3 рублі.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться