Культурнае сяброўства: прадстаўнікі суседняй Польшчы наведалі Бярозаўку і Ліду (фота)

21 Июля 2018 1864

1Многія палякі з гарадоў Мроды і Міньск-Мазавецкі ўпершыню пра маленькі беларускі гарадок з рамантычнай назвай Бярозаўка даведаліся пасля таго, як там выступіў узорны ансамбль танцу "Крышталікі". Нашым суседзям так спадабаліся маленькія барозаўскія танцоры, што яны завязалі сяброўства спачатку с мастацкім кіраўніком калектыву Жанай Лебядзевіч, а пасля вырашылі нанесці візіт у горад майстроў. І неўзабаве Бярозаўка прымала гасцей.

Насустрач Марэку Рудка, мэру польскага горада Мроды, Дарыюшу Яшчуку, Гражыне Баравецкай і іншым прадстаўнікам делегацыі вышлі старшыня Бярозаўскага Савета дэпутатаў Валерый Яводзік, старшыня Лідскага раённага Савета дэпутатаў Інэса Белуш, мастацкі кіраўнік ўзорнага ансамбля танцаў "Крышталікі" Жана Лебядзевіч. Усе разам яны адправіліся да помніка загінуўшым у Вялікай Айчынай вайне і, ужо па традыцыі, усклалі там кветкі і вянкі.

Пасля гасцей с Польшчы чакала цікавая экскурсія на шклозавод "Неман" і ў музей шкла. І, трэба адзначыць, яны былі ў захапленні. Расказвалі, што бачылі шкляныя гуты, але гэта быў зусім не прамысловы маштаб. Гасцей здзівіла, што такі завод знаходзіцца ў невялічкім гарадку.

Дарэчы, польскія Мроды нападобе Бярозаўкі, там пражывае 9 тысяч насельніцтва. І, што мяне асабіста парадавала пры размове: моладзь адтуль не з'язджае, а, наадварот, укараняецца. Хаця на работу прыходзіцца ездзіць у больш вялікія месцы, напрыклад, у той же Міньск Мазавецкі. Але месцу жыхарства аддаюць перавагу ў невялічкім горадзе. І гэта, скажам так, еўрапейскі падход, дзе даўно ўжо не імкнуцца ў мегаполісы.

Назаўтра госці адправіліся ў Ліду, дзе наведалі замак і другія гістрычныя мясціны.

2

3

4

5

6

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться