Я люблю свой горад, або Нашы рэцэпты выхавання
21 Апреля 2023
629
З самага пачатку падрыхтоўкі мерапрыемства прыемна здзівіла вялікая колькасць жадаючых удзельнічаць у ім. Старты былі арганізаваны ў шосты школьны дзень – і бацькі мелі добрую магчымасць правесці час разам са сваімі дзецьмі, падтрымаць іх, разам атрымаць зарад бадзёрасці і пазітыву. Пачалося мерапрыемства з урачыстага шэсця камандудзельніц пад дружныя апладысменты балельшчыкаў. Дарэчы, балець прыйшлі не толькі бацькі, але і бабулі і дзядулі ўдзельнікаў. Вялікае задавальненне чыталася на тварах спартсменаў, а таксама балельшчыкаў: і дарослых, і маленькіх. Вы не ўяўляеце, якімі сталі нашы навучэнцы: сур’ёзнымі, сабраным і , уважлівымі і самастойнымі! А ўсё таму, што на іх глядзелі іх таты і мамы, бабулі і дзядулі. І рабятам вельмі не хацелася іх падвесці – яны імкнуліся перамагчы. Пытанні пра мінулае і сучаснае нашага горада падводзілі дзяцей да наступнай эстафеты. Дарослыя таксама мелі магчымасць праверыць свае веды і ўспомніць тое, што ўжо магло забыцца.
Але, як і ў вялікім спорце, ёсць пераможцы і ёсць тыя, каму трошкі не хапіла хуткасці, спрыту, меткасці. Граматы, якія ўручыў рабятам дырэктар школы, а таксама салодкія прызы яшчэ больш паднялі настрой усім прысутным.
Свята значна зблізіла бацькоў, дзяцей, настаўнікаў. Гэта яшчэ адзін крок насустрач адзін другому. Крок пазітыву, зацікаўленасці, крок выхавання грамадзяніна сваёй краіны, выхавання любові да роднага краю, умацавання сям’і. Пасля заканчэння свята ўжо на парозе школы адзін з бацькоў сказаў: “Нават шкада, што ўжо ўсё скончылася… Хочацца, каб такіх мерапрыемстваў было больш!” На маю думку, гэта найлепшая адзнака той рабоце, што была зроблена, і пэўны знак таго, што мы рухаемся ў правільным кірунку.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.