Ходараўцы спяваюць – да ягаднай асалоды запрашаюць. У аграгарадку прайшло брэндавае свята
01 Августа 2023
773

Пірог з журавінамі, жэле з суніцамі, вішнёвая настойка, соус з жымаласці, парэчкавы джэм… Сёлета мясцовыя гаспадыні нагатавалі столькі, што ад іх страў ламаліся сталы. І, канечне, ніводны госць не пайшоў са свята з пустым жыватом. На ягадным фэсце ў Ходараўцах ласункамі накармілі і журналіста “Лідскай газеты”.
Са свайго поля ягада!
Дзесьці гуркі добра прыжыліся, дзесьці памідоры растуць на славу. А ў аграгарадку Ходараўцы заўседы збіраюць добры ўраджай ягад.

Акрамя лясных дароў, шмат ягадных культур тутэйшае насельніцтва выророшчвае і на сваіх сядзібах. Агрэст, чарэшня, фізаліс, жымаласць і, канешне, клубніцы прапісаліся амаль на кожным ходараўскім агародзе. Дык чаму ж не ўшанаваць ягадныя культуры, якія нам так даспадобы? – паразважалі вяскоўцы і вырашылі наладзіць сваё асабістае свята. Нават гучны слоган прыдумалі: “Ходараўцы спяваюць – да ягаднай асалоды запрашаюць”.

Падчас ягаднага фестывалю працавалі дзіцячыя атракцыёны і выязны гандаль. Гульнёвывы настрой падтрымлівалі і вядучыя, штораз прапаноўваючы прыняць удзел у конкурсах, паразважаць над загадкамі і ўразіцца навуковымі фактамі.

– Клубніцы! – адказваюць кемлівыя госці.
– А ці ведаеце вы, што, з пункту гледжання батанікі, памідор, баклажан, кабачок, бульба, ківі, кавун, дыня і гарбуз таксама з’яўляюцца ягадамі? – не сунімаецца вядучы.
– А гэта факт! – пацверджваюць прысутныя.
Алесь Савіцкі, 10 год, горад Іўе (на фота з бабуляй):


Рай для ласуноў
Але ж які ягадны фэст без духмяных пачастункаў?! Пірог з журавінамі, жэле з суніцамі, вішневая настойка, соус з жымаласці, парэчкавы джэм… Сёлета мясцовыя гаспадыні нагатавалі столькі, што ад іх страў ламаліся сталы. Ірына Вітко, якая жыве ў Ходараўцах больш за 30 год, рыхтавалася да свята яшчэ з вечара: пякла, смажыла, варыла і нават жэліравала. Усе яе стравы атрымаліся такімі смачнымі, што людзі цікавіліся: “А рукі ў гэтай жанчынкі, часам, не залатыя?” Ірына сціпла аджартоўвалася, але з ахвотай дзялілася рэцэптамі сваіх кулінарных шэдэўраў. Адзін з іх друкуем на старонках нашага выдання:
Лімонна-малінавы мікс
Працёртыя маліны з лімонам – гэта не толькі кладзезь вітамінаў, але смачная і штматфункцыянальная страва. Яе можна ўжываць у якасці начыння для пірагоў і вушак, падаваць да тварагу ці бліноў або проста есці лыжкаю як дэсерт. У спякотны дзень з такога лімонна-малінавага міксу атрымліваецца жыватворны морс, а зімой, падчас сезонных хвароб, яго добра заварваць як лекавы чай. А гатуецца так:
• 1 літр малінаў,
• 600 грамаў цукру,
• 1 лімон з лупінай.
Усё старанна працерці блэндарам, разліць у посуд і замарозіць. Спажываць па меры неабходнасці. Смачна есці!
Ягадны фестываль ў аграгарадку Ходараўцы атрымаўся настолькі шчырым, гасцінным і смачным, што няма сумненняў: у наступным годзе ён абавязкова будзе мець паўтарэнне.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.