Парафія Маці Божай Тракельскай абвяшчае конкурс на лепшае велікоднае яйка
25 Февраля 2023
1227
Конкурс праводзіцца з мэтай садзейнічаць развіццю творчых здольнасцей, самавыяўленню ўдзельнікаў, павышэнню цікавасці да хрысціянскіх традыцый беларускага народа, захаванню і папулярызацыі лепшых традыцый народнай творчасці.
Удзельнікамі конкурсу могуць стаць працоўныя і творчыя калектывы, сем'і, рамеснікі, дзіцячыя калектывы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі. Колькасць работ, якія прадастаўляюцца на конкурс, не абмяжоўваецца.
Патрабаванні да работ наступныя: памер велікоднага яйка павінен быць не менш за 0,5 м; для вырабу магчыма выкарыстанне любых матэрыялаў, якія не падвяргаюцца разбурэнню ў палявых умовах; у афармленні прадстаўленых работ магчыма як захаванне традыцыйных матываў, так і арыгінальнае аўтарскае рашэнне; для прадстаўленага экспаната аўтарам павінна быць прадугледжана надзейная падстаўка або мацаванне, якое дазволіць усталяваць аб'ект на газон; кожная работа павінна мець сваю бірку з інфармацыяй пра аўтарства.
Работы прадастаўляюцца ў аг. Тракелі Воранаўскага раёна ў санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем'яў з 3 па 8 красавіка 2023 г. Пераможцы будуць вызначаны шляхам анлайн-галасавання ў перыяд з 9 красавіка па 13 мая.
Даведкі па тэл. 80292893638 (ксёндз Юрый Бяганскі).
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.