Cвята ў Мінойтах. Рух як у сталіцы і жанчына-вамп Наташа
Апошняя субота адыходзячага лета стала святочнай і для жыхароў Мінойтаў. Свята вёскі сабрала аднавяскоўцаў і іх гасцей на плошчы перад мясцовым Домам культуры.
Работнікі культуры загадзя паклапаціліся, каб у мерапрыемстве было задзейнічана як мага больш людзей. Таму да некаторых конкурсаў мінойтаўцам трэба было падрыхтавацца: праявіць крэатыўнасць і пэўную долю гумару.
Адным з такіх быў конкурс рэтраўбораў. Пераможцай яго стала Ніна Васільеўна Рудзевіч. Уладкоўваючыся на сваім месцы ў імправізаванай глядзельнай зале і прыстасоўваючы падарунак ад арганізатараў свята, яна паведаміла пра сябе, што ўжо шмат гадоў знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Жыве адна, але не сумуе: з задавальненнем займаецца агародам, чытае газеты і часопісы, дзе друкуюцца парады, рэцэпты, іншыя цікавыя матэрыялы.
Увагу прыцягнулі дзве дзяўчынкі: нягледзячы на іх дзіцячую гарэзлівасць, у рухах адчувалася хваляванне. Аказалася, што Аляксандра Яварэц і Насця Баброўская займаюцца ў творчых гуртках Мінойтаўскага дома культуры і праз некалькі нумароў – іх выхад. Пажадаўшы юным вакалісткам поспехаў, рушыла знаёміцца з іншымі гледачамі.
Наступнай маёй знаёмай стала Тарэса Браніславаўна Бядуха (на здымку справа). Аказалася, пра адно з яе захапленняў – хатнюю птушку – некалі ўжо пісала мая калега Вольга Капцэвіч. А мне пра сябе жанчына паведаміла наступнае:
– Сапраўды, птушкі – мая радасць. А вось зяць трымае кароў. Робяць смачнае масла, смятану, сыры (øòî òóò æà ïàöâåðäç³ë³ ÿå ñÿáðî¢ê³, ÿê³ÿ ÷óë³ íàøó ðàçìîâó). Зараз я на пенсіі. Працую фізічна, але адпачываю душой. Раней працавала ў мясцовым доме-інтэрнаце. Шмат розных лёсаў людскіх бачыла… А хочаце, верш прачытаю? – раптам прапанавала яна і папярэдзіла: – Праўда, сумны.
Канешне, я згадзілася, бо жыццё – яно такое: радасць і сум крочаць поруч. Вось што я пачула і паспяшалася запісаць:
Бабулька в печали стоит у окна,
Руки дрожат, плачет она.
Все здесь чужие – о чем говорить?
Стены родные не может забыть,
Теплом не согреет казенна кровать,
В разлуке страдает забытая мать.
Коль в дом престарелых отправили жить,
То время найдите ее навестить.
Все ходим под Богом – не стоит кривляться.
В конечной дороге сполна всем воздастся…
Пад вялікім уражаннем, развітаўшыся са сваёй суразмоўніцай, не заўважыла, як выйшла з ценю на плошчу і… ледзь не трапіла пад машыну! Праўда, дзіцячую. Агледзеўшыся навокал, зразумела, што юных аматараў кіравання транспартнымі сродкамі ў Мінойтах хоць адбаўляй – рух амаль як у сталіцы. Прычым дзяўчат ці не болей, чым хлопцаў!
А між тым да сцэны запрасілі аматараў іншага сродка перамяшчэння – веласіпеда. Згодна з умовамі конкурсу, гаспадары жалезных коней павінны былі іх упрыгожыць па меры сваёй фантазіі і пачуцця гумару. Шчыра кажучы, было відаць, што калі было вырашана прыняць удзел у конкурсе, то падыход да справы быў адказны. Веласіпеды, аздобленыя букетамі адыходзячага лета, нагадвалі перасоўную клумбу, а таксама пра тое, што наступныя выхадныя будуць ужо восенню… Але адна пасажырка не пакінула абыякавым нікога – цацачная малпа Наташа ў капелюшы і “шлюбных” сандалях адразу заваявала сэрцы ўсіх гледачоў.
Свята прадоўжылася вакальнымі нумарамі і рэпрызамі. Пад жарты і добра вядомыя песні кожны прысутны знайшоў сабе занятак: ці проста адпачываў ад працоўнага тыдня ў цяньку (старэйшыя), ці ад душы коўзаўся на надзіманых атракцыёнах (малодшыя). А між тым жоўтыя пасмачкі на дрэвах нагадвалі, што на наступным тыдні адбудзецца яшчэ адна ўрачыстасць: школьны званок запросіць школьнікаў за парты – пачнецца новы навучальны год…