Аб надвор'і ў Лідскім раёне. Ці варта чакаць пацяплення на наступным тыдні?

16 Мая 2020 2396
Учора крыху распагодзілася. Сёння ж удзень сіноптыкі ізноў абяцалі дождж, узмацненне ветру. Ці варта чакаць пацяплення на наступным тыдні?

Па прагнозе Белгідрамета, заўтра стане яшчэ халадней, максімальная тэмпература паветра складзе не вышэй за +12°С. Магчымы дождж, вецер да 15 м/с.

У панядзелак пацяплее толькі на некалькі градусаў, удзень прагназуюцца +12…+14°С і дождж з ветрам. У аўторак парывы ветру ўзмацняцца да 20 м/с. 

Паводле доўгатэрміновага прагнозу надвор’я, у сярэдзіне тыдня пахаладае да +8…+10°С. Нам жа застаецца спадзявацца, што ён не спраўдзіцца…
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться