Чарговы розыгрыш бясплатных білетаў на гала-канцэрт «LIDBEER». Закончыце верш пра Гедыміна!
21 Августа 2019
1350
Нагадваем: шоу абяцае быць гучным, вясёлым і незабыўным. А створаць настрой юбілейнага свята ў Лідзе хэдлайнеры “Сплін”, “Чайф” і Элджэй. І гэта сапраўды першы выпадак, калі артысты падзеляць адну сцэну.
Таксама перад гледачамі выступіць украінскі гурт “Агонь”, а беларускую сцэну прадставяць гурты “Akute”, “Маўчаць дома” і “Yellow Arc 6” – пераможцы галасавання малой сцэны фестывалю летась.
Дык вось, “Лідская газета” дорыць вам шанец стаць сведкам гэтай шматабяцальнай падзеі цалкам бясплатна. Хаця намаганні ўсё-такі прыйдзецца прыкласці, але выключна творчыя. Калі ласка, працягніце верш. Пажадана, каб у тэксце зарыфмаваліся радкі, прысвечаныя тым падзеям, якія адбудуцца ў нас 7 верасня: святу Ліды – Дню горада – або “LIDBEER”. Аўтар самага крэатыўнага, цікавага варыянта будзе названы пераможцам і атрымае камплект бясплатных білетаў на гала-канцэрт.
На плошчы ў бронзе застыў Гедымін.
Ягонаю спадчынай Ліда багата.
…
Свае варыянты можна пакідаць у каментарыях да навіны ў сацыяльных сетках, або на сайце www.lidanews.by, або 22 жніўня з 9.00 да 10.00 па тэлефоне 54-29-80.
0Комментарии
Авторизоваться
Для отправки отзыва нужно авторизироваться.