Падчас Дня беларускага пісьменства прайшлі «Лідскія чытанні–2025»

06 Сентября 2025 775

Месцам правядзення рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Лідскія чытанні-2025» сёння стаў Лідскі гісторыка-мастацкі музей. У яе арганізацыю ўнеслі ўклад   Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, органы мясцовай улады, Лідскі гісторыка-мастацкі музей.

Як адзначыў старшыня арганізацыйнага камітэта навукова-практычнай канферэнцыі, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў, Дзень беларускага пісьменства – гэта свята, якое стала сапраўды народным сімвалам адзінства, умацавання духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край, шанаваць сваіх продкаў. А пачынаецца Дзень беларускага пісьменства традыцыйна з навукова-практычнай канферэнцыі, у якой прымаюць удзел навукоўцы краіны. У зале сярод прысутных заўсёды знаходзіцца моладзь, мерапрыемства ў Лідзе не стала выключэннем.

На ўрачыстым адкрыцці канферэнцыі прысутнічалі ганаровыя госці: намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк, старшыня Лідскага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі, намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Дзяніс Язерскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Кацярына Серафіновіч і іншыя. У сваіх выступленнях яны гаварылі аб важнай ролі навукова-практычнай канферэнцыі і жадалі плённай працы яе ўдзельнікам.


Падчас урачыстага адкрыцця мерапрыемства адбылася цырымонія ўзнагароджання граматамі і падзякамі аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі шэрагу лідчан за папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны і актыўны ўдзел у навукова-даследчай і краязнаўчай рабоце. Сярод іх старшыня Лідскага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі, намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кашкевіч, супрацоўнікі Лідскага гісторыка-мастацкага музея – Надзея Кавальчук, Аляксандр Хітрун, Наталля Валынец, Ірэна Клімовіч, Таццяна Ліпніцкая, Анастасія Каладзяжная, краязнаўца Валерый Сліўкін, галоўны бібліёграф Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы Галіна Курбыка. Адзначаны былі і наступныя педагогі Лідчыны: Кацярына Валынец і Наталля Анашкевіч (СШ №11), Наталля Ліханава (СШ №1), Таццяна Марцэвіч (Ёдкаўская сярэдняя школа), Лілія Петрусевіч (Ваверская сярэдняя школа).

Даклады, якія былі прадстаўлены на плянарным паседжанні, адрозніваліся разнастайнасцю тэм і напрамкаў. Аб’ектамі вывучэння была не толькі Гродзеншчына. Большасць выступленняў тычылася непасрэдна лідскага краю, яго археалагічнай спадчыны, літаратурнага краязнаўства, аб’ектаў нематэрыяльнай культуры, традыцый, творчасці паэтаў, якія жылі і працавалі на Лідчыне і іншага.


Нельга не адзначыць, што акрамя навукоўцаў выступіць на рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі са сваімі дакладамі мелі гонар і супрацоўнікі Лідскага гісторыка-мастацкага музея.

Усе прадстаўленыя на канферэнцыі напрацоўкі – гэта скарбніца для далейшай работы мясцовых гісторыкаў і архівістаў. Сабраны аб’ёмны матэрыял плануецца выдаць асобным зборнікам, і з ім змогуць азнаёміцца ўсе жадаючыя.






















Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться