У Доме Валянціна Таўлая прайшло мерапрыемства “У Дом твой сцежка прывяла сама…”
“У Дом твой сцежка прывяла сама…”
8 лютага у Доме Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея прайшло мерапрыемства “У Дом твой сцежка прывяла сама…”,
прысвечанае 110-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта.
Гасцямі мерапрыемства сталі старшыня Лідскага раённага Савета дэпутатаў Інэса Белуш, начальнік аддзела па ідэалагічнай рабоце і па справах моладзі Лідскага райннага выканаўчага камітэта Ганна Кенць, начальнік аддзела культуры Лідскага райвыканкама Наталля Леўшунова, прадстаўнікі дзяржаўных музеяў і бібліятэк Рэспублікі Беларусь, таксама лідскія літаратары.
— Гэта сумесная выстава падрыхтавана з установамі, у якіх захоўваецца спадчына Валянціна Таўлая, такія як дакументы, фотаздымкі, рукапісы твораў, — заўважылі супрацоўнікі музея.
Незабыўнай часткай мерапрыемства стаў інсцэніраваны аповяд “У Таўлая пабываем – жыцця дарогі мы згадаем…” у мемарыяльным пакоі паэта. Рассказалі пра падзеі 1941 года, калі Валянцін Таўлай жыў менавіта у гэтым доме. Далей адбылася інтэрактыўная замалёўка “Абед у Таўлая” – па матывах успамінаў беларускага літаратуразнаўцы Уладзіміра Калесніка.
Прысутным была прадстаўлена і прэзентацыя зборніка “Мелодыі памяці”, прысвечанага да 110-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.
Напрыканцы мерапрыемства прайшла прэзентацыя дакументальнага фільма “Валянцін Таўлай” (1978 г.) аўтара сцэнарыя Вячаслава Адамчыка з фондаў Установы “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў”.
(будзе дапоўнена)