Прыемнага чытання ў Лідзе!.. Або чаму газета лепей за інтэрнэт?

13 Августа 2021 1298

Папулярызацыя чытання выйшла за межы бібліятэк і накіравалася ва ўстановы і на прадпрыемствы. 

Літфэст (літаратурны фэст) – унікальны чэлендж, задуманы супрацоўнікамі Лідскай раённай бібліятэкі, – штодзень падштурхоўвае ўзяць і пачытаць кнігу, часопіс, газету жыхароў Ліды, прадстаўнікоў розных узростаў і прафесій. Сёння зрабілі гэта мы, супрацоўнікі “Лідскай газеты”, якія не толькі пішуць, але і ахвотна, шмат чытаюць. Натхнілі ж нас бібліятэкары філіяла “Лідская гарадская бібліятэка №2” Ірына Грышан і Таццяна Шчыпанская.

– У нашу бібліятэку часта прыходзяць чытачы і бяруць у чытальнай зале “Лідскую газету” - ведаем, што яе любяць, чакаюць і з задавальненнем чытаюць. Таму мы і вырашылі прыйсці да вас і прапанаваць паўдзельнічаць у чэленджы, – расказвае Ірына Мар’янаўна.

Дарэчы, чэлендж праходзіць у розных філіялах Лідскай раённай бібліятэкі. Лепшыя фотаздымкі ў хуткім часе накіруюцца ў абласны цэнтр. Апошнія будуць выкарыстаны для афармлення бібліятэчных календароў.

Увогуле ж, Літфэст закліканы далуцыць як мага болей людзей да чытання. Пагадзіцеся, сучаснае пакаленне катастрафічна губляе навык чытання. Усё запаланілі тэлефоны, Інтэрнэт, сацыяльныя сеткі.

– Мы імкнёмся паказаць, што менавіта кнігі, часопісы і газеты – гэта духоўная і інтэлектуальная культура, якая ўзбагачае, – гаворыць Таццяна Ігараўна. – Ніхто яшчэ іх не адмяняў і ў бліжэйшыя сто год не адменіць.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться