Статьи автора

Александр Мацулевич
Александр Мацулевич
Корректор
Фото: Гучалі вершы на заставе. Паэты літаб’яднання «Суквецце» пры рэдакцыі «Лідскай газеты» сустрэліся з пагранічнікамі
24 Июня 2022 2480

Такія сустрэчы сталі традыцыяй і праходзяць не толькі ў клубе Лідскага пагранатрада ў Паўночным гарадку. Днямі асобныя сябры літаб’яднання “Суквецце” пабывалі на пагранічнай заставе “Беняконі” і выступілі там перад ваеннаслужачымі тэрміновай службы.

Фото: У гасцях літаратурнага аб’яднання  «Лідскай газеты» «Суквецце» – пісьменнікі з Гродна
16 Июня 2022 2394
Чарговы сезон творчых сустрэч у рамках дзейнасці літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты” завяршыўся сустрэчай з дэлегацыяй пісьменнікаў з Гродна, якая адбылася ў канферэнц-зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы. У госці да сяброў “Суквецця” прыехалі старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, паэтэса Людміла Кебіч, паэтэсы Людміла Шаўчэнка, Вікторыя Смолка.
Фото: Дом Таўлая запрашае у госці да пісьменніка, які карыстаўся чарніліцай і друкавальнай машынкай
14 Июня 2022 2024
У Таўлая пабываем – кнігі пачытаем. Так-так, у Доме паэта Валянціна Таўлая цяпер ёсць і… свая бібліятэка. З нядаўняга часу ў гэтым будынку па вуліцы Замкавай, на другім паверсе, працуе экспазіцыя-пакой адкрытага захоўвання “Бібліятэка пісьменніка”, у якой багата кніг. Пакой стылізаваны пад 70-80-я гады мінулага стагоддзя і ўяўляе сабой хатнюю бібліятэку пісьменніка тых часоў.

Фото: «ЛьВёнок» яднае дзяцей, вучыць іх педагогаў
13 Июня 2022 2207
На працягу амаль месяца наш гасцінны горад з’яўляўся сталіцай мастацтваў для самых яркіх і таленавітых дзяцей, іх педагогаў і бацькоў: на базе Лідскай дзіцячай школы мастацтваў праходзіў ІХ рэспубліканскі фестываль-конкурс дзіцячага мастацтва “ЛьВёнок” (Лідскі вянок). Амаль месяц найлепшыя юныя артысты дэманстравалі свае ўменні ў розных намінацыях і ўзроставых катэгорыях. Ацэньвала іх здольнасці кампетэнтнае журы, у склад якога ўваходзілі заслужаныя артысты, музычныя дзеячы, прафесары, дацэнты.

Фото: Таўлаеўскія «Верабейкі» загучалі і на мове кропак  і працяжнікаў
09 Июня 2022 2244
Перш чым закрануць асноўную тэму гэтага артыкула, нагадаем нашым чытачам, што каля года назад у Доме паэта Валянціна Таўлая працавала выстаўка тактыльных карцін (для людзей з праблемамі зроку) “Паэзія кропак. Разанаў, Таўлай…”, на якой былі прадстаўлены работы мастака-манументаліста з Мінска Васіля Зянько. У ліку гэтых работ – і тактыльная карціна на першы верш Таўлая “Верабейкі”, сто год з дня напісання якога адзначалася ў Доме Таўлая сёлета. Гэтую карціну і сёння можна ўбачыць у Доме-музеі ў экспазіцыі “Вераб’іная праСТОра”. На ёй можна прачытаць верш Таўлая, які напісаны тут шрыфтам Брайля.