Сб11252017

Залатыя рукі Антаніны Федзюкевіч, або Высокае мастацтва ў вясковым інтэр’еры

IMG 511Пра Антаніну Федзюкевіч, а дакладней – пра яе залатыя рукі, параіў нам напісаць яе аднавясковец, найстарэйшы жыхар вёскі Сялец Мікалай Дзікевіч. “Рукі ў жанчыны, у мінулым медработніка, якая шмат год адпрацавала загадчыцай мясцовага ФАПа, сапраўды залатыя, – казаў Мікалай Мікалаевіч. – Пацвердзіць гэта могуць многія нашы вясковыя жыхары, якім Антаніна Міхайлаўна рабіла зусім неадчувальныя ўколы. Але галоўнае – яе рукі валодаюць не менш тонкім майстэрствам прыгожа вышываць”.

Горы падушак, накрытых вышытымі пакрываламі, іконы, прыбраныя зноў жа вышытымі ручнікамі, настольнікі, сурвэткі... У сучаснай вясковай хаце ўсё гэта, на жаль, ужо рэдкасць. Хіба толькі ў хатах пажылых жанчын, якія свята захоўваюць даўнія традыцыі і сваё майстэрства. Адна з такіх і ёсць Антаніна Федзюкевіч.

Праўда, першае, што найбольш уразіла мяне ў яе хаце, – гэта не горы падушак, а... вышытыя карціны. “Раніца ў хваёвым лесе” – мішкі, нібыта жывыя, толькі што сышлі з карціны Шышкіна і Савіцкага. “Лось на лясной паляне” – як быццам тут, побач, за акном, лось п’е ваду з ляснога возера.

– Былі ў мяне “Іван Царэвіч і Шэры Воўк” (падарыла сястры) і “Тройка” (яе аддала дзецям), – расказвае сама гаспадыня і аўтарка твораў высокага мастацтва ў вясковым інтэр’еры Антаніна Федзюкевіч.

IMG 506

Яна вышывае столькі, колькі сябе памятае, – з дзяцінства... “Тата быў краўцом, маміна сястра – таксама краўчыха, мама і шыла, і ткала, сястра вельмі прыгожа вяжа. А вышываць у нас усе ўмелі, – расказвае жанчына. – Праўда, вышывала я да той пары, пакуль не паступіла вучыцца. А потым прыехала на працу, выйшла замуж – за хатнімі клопатамі, працай часу неставала. Толькі калі выйшла на пенсію (вось ужо 22 гады), зноў узялася за любімую справу”.

Антаніна Міхайлаўна раскрыла шафу і дастала свой скарб – белыя, вышытыя рознакаляровымі кветкамі настольнікі, сурвэткі, ручнікі. Вачэй было не адарваць! Усё ў іх увабралася: і тонкае майстэрства, і прыгажосць навакольнай прыроды, і любоў да яе, і запаветныя ноткі мелодыі жаночага жыцця... Увабралася і склалася ва ўзоры і кампазіцыі.

“За вышыўкай я адпачываю і гатова займацца любімай справай колькі душа жадае”, – прызнаецца жанчына. А дзеля пацвярджэння сказанага дастае вялікія каробкі нітак самых розных колераў і адценняў... “Вось яшчэ колькі мне вышываць і вышываць”, – не хаваючы радасці, кажа яна.

Дарэчы, у Антаніны Міхайлаўны трое дзяцей, пяцёра ўнукаў і адна праўнучка. Творчыя здольнасці ад маці перадаліся дачцэ, якая працавала ў СШ №10 настаўніцай працоўнага навучання, а таксама ўнучцы, якая добра малюе. Залатыя рукі і ў нявесткі, якая шые цацкі і вышывае стужкай. Ці не бабуліны скарбы натхняюць нашчадкаў?!

IMG 511

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

 

Наши блоги: 

Из личного блокнота

petrul
Блог Людмилы Петрулевич

Открытый микрофон

pin
Блог Жанны Пиневской

Строчки без точки

rus
Блог Виктории Русилевич

Между делом

kudr
Блог Татьяны Кудряшовой

Житейский перекресток

Каральчук
Блог Татьяны Каральчук