Берагчы здароўе змоладу вырашылі старшакласнікі СШ №11 г. Ліды
У зімовы час, ды і не толькі, кожны чалавек марыць аб тым, каб зберагчы сваё здароўе. Як жа быць здаровым? Што павінен зрабіць кожны чалавек, каб захаваць самае каштоўнае ў сваім жыцці? Адказы на гэтыя пытанні ведаюць вучні 9 “Б” класа СШ №11.
Па-першае, гэта правільны рэжым дня, што з’яўляецца асновай фізічнага і душэўнага здароўя чалавека.
Па-другое, безумоўна, гэта сістэматычнае наведванне ўрокаў фізічнай культуры і здароўя, спартыўных секцый. Яскравым прыкладам для вучняў нашай установы адукацыі з’яўляецца ўласна ўзровень фізічнай падрыхтоўкі настаўніка. Эдуард Іосіфавіч Покуць не проста здзіўляе і вучняў, і настаўнікаў магчымасцямі выканання нарматываў фізічнай падрыхтоўкі, а штодзень нагадвае сваім прыкладам наколькі чалавек павінен сам клапаціцца аб сваім здароўі.
Зараз зіма і самы час, калі школьнікі маюць добрую магчымасць паспрабаваць сябе ў зімніх відах спорту, а менавіта пахадзіць на лыжах. Хлопцы і дзяўчаты карыстаюцца гэтым. Разам з імі на адной лыжне і іх настаўнік. Падчас правядзення зімовай алімпіяды-2022 прыемна асэнсоўваць, гледзячы на вучняў, што кожны з іх гэтым самым уносіць пэўны ўклад у падняцце спартыўнага духу нашай алімпійскай каманды.
Па-трэцяе, гэта правільнае гарачае харчаванне. Школьнікам СШ №11 можа пазайздросціць кожны. Штодзень вучні маюць магчымасць выбраць комплекс на свой густ. Ды і стравы, прыгатаваныя для дзяцей, розныя: ад філе і катлет да беларускіх дранікаў і запяканкі, акрамя гэтага - вітамінныя салаты ды напоі.
Ну ів ядома, захаваць здароўе дапаможа асабістая гігіена, адмова ад шкодных звычак і, увогуле, актыўны лад жыцця. Школьнікі ўпэўнены, што менавіта дзякуючы гэтым парадам яны і застаюцца бадзёрымі, вясёлымі і здаровымі.