У Бярозаўцы ўшанавалі памяць землякоў, якія загінулі ў Афганістане

15 Февраля 2020 1841

Традыцыйна 15 лютага адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Сёлета споўнілася 31 год з дня заканчэння гэтай вайны.

Напярэдадні гэтай даты ў актавай зале сярэдняй школы №2 горада Бярозаўкі традыцыйна прайшла патрыятычная гасцёўня «Афганістан баліць у маёй душы» – даніна памяці і павагі тым, хто стаў непасрэдным удзельнікам тых гераічных і трагічных падзей.

На сустрэчы сабраліся прадстаўнікі адміністрацыі горада, ветэранскай арганізацыі, воіны-інтэрнацыяналісты, настаўнікі і вучні. Адкрыў мерапрыемства намеснік старшыні Бярозаўскага гарвыканкама Аляксандр Сцянько, які падкрэсліў, што кожны час нараджае сваіх герояў і цяперашняе пакаленне не павінна забываць трагедыі Вялікай Айчыннай вайны, афганскіх падзей. «Трэба помніць пра тых, хто адказна і сумленна выконваў свой воінскі абавязак, рызыкаваў жыццём дзеля вялікай мэты – міру на зямлі», – сказаў Аляксандр Пятровіч.

Па традыцыі вучні 9-га класа, актывісты моладзевай арганізацыі СШ №2 горада Бярозаўкі падрыхтавалі для воінаў-інтэрнацыяналістаў невялікую канцэртную праграму. Мерапрыемства скончылася вазлажэннем вянка і кветак да мемарыяльнай дошкі ў гонар загінутых пад час вайны ў Афганістане вучняў школы Ігара Маркевіча і Мікалая Каламыцкага. Прынамсі, у 2019 годзе пры фінансавай дапамозе сродкаў мясцовага прадпрымальніка Дзмітрыя Есіса мемарыяльная дошка набыла новы выгляд.










Текст: Андрэй Савіцкі, вучань Школы маладога журналіста пры «Лідскай газеце»Андрэй Савіцкі, вучань Школы маладога журналіста пры «Лідскай газеце»
Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться